Адкапсану́ць ’адштурхнуць’ (Янк. II) < літ. atkapsė́ti. Запазычаны дзеяслоў выкарыстаў таксама суфікс ‑ну для абазначэння разавага дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вільготнасць ’сырасць’ (КТС), ст.-бел. вилготность, вилкготность запазычаны з польск. wilgotność (Булыка, Запазыч., 63; Гіст. лекс., 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішчавод ’горла-стрававод’ (бых., мсцісл., нясвіж., чавус., касцюк., добруш., ЛА, 1). Культурны тэрмін, запазычаны з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіко́рка ‘сініца’ (Сцяшк. Сл.). Запазычаны з польск. sikora, sikorka ‘тс’, паводле Брукнера (490), ад syku ‘піску’, гл. сыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́фцік ’фортачка’ (Сцяшк., Сцяц.; смарг., Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.) запазычаны з польск. lufcik ’тс’ (Слаўскі, 4, 373).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паядынкам, ст.-бел. поединкомъ, поедынкомъ ’паасобку, асобна’ (1578 г.) запазычаны са ст.-польск. pojedynkiem ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паўтора, ст.-бел. повторе, повтуре, повтурне ’паўторна’ (1513 г.) запазычаны са ст.-польск. powtóre, powtórnie ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паўшэхны, ст.-бел. повшехный, повшохный, повшэхныйусеагульны, паўсюдны, пагалоўны’ (1563 г.) запазычаны са ст.-польск. powszechny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відана ’бачана’ (Шат., КТС), ві́дано ’тс’ (Сцяшк. МГ) — дзеепрым. залежнага стану, запазычаны з рус. мовы, звычайна ў словазлучэнні дзе ж гэта відана, каб…

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяды́нак ’баявая сутычка двух праціўнікаў’ (ТСБМ), ст.-бел. поединокъ, поедынокъ (XVII ст.) ’тс’ запазычаны са ст.-польск. pojedynek ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)