закама́ндаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.

Разм. Даць каманду, загадаць што‑н. зрабіць, выканаць. З цэнтра закамандавалі некаторым гарнізонам перамясціцца.. у акругу. Чорны. — Адчыняй! — уладна і сярдзіта закамандаваў хтось з двара. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

1. каго. Загадаць або прымусіць спешыцца, злезці з коней. Спешыць коннікаў.

2. Тое, што і спешыцца. Грэбля была зусім блізка ад таго месца, дзе спешылі партызаны. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што ці з інф.

1. Аддаць распараджэнне аб чым‑н.; загадаць што‑н.

2. Зрабіць абавязковым у адпаведнасці з чым‑н. (з правіламі, звычаямі і пад.); паставіць у абавязак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разгану́ць ’разгадаць’ (лях., Сл. ПЗБ), рус. дыял. (сіб., вяц., ярасл.) разгану́ть ’разгадаць’. У выніку спрашчэння групы дн > н, параўн. загану́цьзагадаць (загадку)’; адгану́ць ’адгадаць’ (Скарбы), параўн. адга́ніць ’адгадаць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыну́дзіць ’прымусіць’ (Ян.), прынудзі́лавец ’хто працуе па прымусу’ (паст., Сл. ПЗБ), загнаць у прыну́д ’прымусіць зайсці сілай’ (ТС), сюды ж дзеясловы з іншай семантыкай, адлюстраванай у ну́дзіць (гл.): прыну́дзіць ’занудзіцца, зажурыцца’ (Ян.), прыну́дзіцца ’тс’, прыну́дзіць ’затхнуцца (пра рыбу)’ (ТС); таксама сюды ж аддзеяслоўныя субстантывы прыну́да ’туга’ (ТС), пріну́жа ’прынука, прымус’ (Бяльк.). Ст.-бел. принудити ’прымусіць, загадаць’. Узыходзіць да прасл. *prinuditi, прэфіксальнага ўтварэння ад *nuditi (). Ст.-слав. приноудити ’прынудзіць’, ст.-рус. принудити ’прымусіць, прынудзіць; загадаць; пераканаць; прызначыць’ (Сразн.), рус. прину́дить ’прымусіць’, укр. принуди́ти ’змучыць, змарыць тугою, смуткам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяле́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.

Разм. Загадаць (загадваць) каму‑н. зрабіць (рабіць) што‑н. [Салдат:] — Закон так вяліць: казённае і скарбовае павінна быць на месцы. Лобан.

•••

Яму (ёй і пад.) і бог вялеў — пра бясспрэчнасць чыйго‑н. удзелу ў чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предписа́ть сов.

1. (приказать) загада́ць, прадпіса́ць;

2. (назначить соблюдение чего-л.) прадпіса́ць;

предписа́ть посте́льный режи́м прадпіса́ць пасце́льны рэжы́м;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вяле́цьзагадаць’ (Бяльк.). Рус. веле́ть, укр. велі́ти, ст.-рус., ст.-слав. велѣти, чэш. veleti, балг. ве́ля, серб.-харв. вѐљу, славен. veléti. Прасл. *velěti, *velʼǫ. Гэта аблаутная форма да *volʼa. Роднаснае літ. vélti ’хацець’, ст.-інд. vr̥ṇā́ti ’выбірае’, лац. volō ’хачу’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 288; Траўтман, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ня́ня, ‑і, ж.

1. Ласк. да нянька (у 1 знач.).

2. Санітарка ў бальніцы, медпункце. Можна было паклікаць сястру ці няню і загадаць правесці.. [жанчыну] да хворага, але чамусьці зрабіць гэта мне хацелася самому. Васілевіч. Калі няня патушыла святло [у палаце] і, здаецца, растала ў дзвярах, сілы раптам адхлынулі ад Веры Антонаўны. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скама́ндаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.

Выказаць словы каманды, аддаць які‑н. загад. — Стройся! — скамандаваў тады Корчык, выходзячы.. на дарогу. М. Ткачоў. — Вольна! — скамандаваў.. [Ягораў]. Байцы ўскалыхнуліся, ім перадалося хваляванне камандзіра. Краўчанка. // Разм. Распарадзіцца, загадаць зрабіць што‑н. — Пастаў чамадан! — раптам скамандаваў Сцяпан Міхею і ўхапіў Маю за руку. Дуброўскі. — А ну, возьмемся талакой, — скамандаваў Макар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)