пе́каць

‘біць каго-небудзь чым-небудзь, што ўтварае глухі гук (пекаць каго-небудзь пранікам); забіваць каго-небудзь (пекаць кабана)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пе́каю пе́каем
2-я ас. пе́каеш пе́каеце
3-я ас. пе́кае пе́каюць
Прошлы час
м. пе́каў пе́калі
ж. пе́кала
н. пе́кала
Загадны лад
2-я ас. пе́кай пе́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пе́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

губі́ць, гублю́, гу́біш, гу́біць; незак., каго-што.

1. Рабіць непрыгодным, нішчыць.

Г. лес.

2. Прыводзіць да гібелі, забіваць.

Г. звяроў.

3. перан. Марна, дарэмна траціць (час, сродкі, сілы і пад.).

Г. лепшыя гады.

|| зак. пагубі́ць, -гублю́, -гу́біш, -гу́біць; -гу́блены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

луска́ць

‘лушчыць, раскусваць, разгрызаць, есці з хрустам што-небудзь; патрэскваць, ламаючы што-небудзь сухое; забіваць, знішчаць каго-небудзь, што-небудзь; лопацца, трэскацца’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. луска́ю луска́ем
2-я ас. луска́еш луска́еце
3-я ас. луска́е луска́юць
Прошлы час
м. луска́ў луска́лі
ж. луска́ла
н. луска́ла
Загадны лад
2-я ас. луска́й луска́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час луска́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кані́на, ‑ы, ж.

Мяса каня. На чацвёрты дзень блакады Лясніцкі і Прыборны далі загад забіваць коней і карміць людзей канінай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пласкадо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Пласкадонная лодка. [Стары] махнуў рукой і пачаў забіваць пакулле ў днішча пласкадонкі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калоць1 ’датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль; утыкаючы што-н. вострае, рабіць дзірку, адтуліну ў чым-н., праколваць’, ’бадаць, пароць (рагамі); забіваць чым-н. вострым (свіней)’, ’рассякаць на часткі; расшчапляць, раздрабняць’ (ТСБМ). У гаворках адзначаюцца значэнні ’датыкаючыся вострым, выклікаць боль і да т. п.’ (Бяльк., Касп., Нас., Сержп. Прымхі, Яруш.), ’забіваць свінню’ (Сержп. Прымхі), ’забіваць (рыбу) васцямі’ (полац., З нар. сл.), ’рассякаць на часткі, расшчапляць’ (Радч., Юрч.); у форме калоцца ’бадацца’ адзначаюць Мат. Гом.; калоць ’бадаць; забіваць; адчуваць востры боль, шчапаць’ (Сл. паўн.-зах.), калоць ’расшчапляць, калоць дровы; біць рагамі’ (ТС). У іншых мовах: укр. колоти ’калоць, бадаць, забіваць’, ’калоць свіней; расшчапляць, калоць дровы’, рус. колоть ’калоць; раздрабляць; забіваць свіней; калоць дровы і да т. п.’, у гаворках яшчэ і ’бадаць’, ’жаліць’. Польск. kłuć ’калоць; праколваць чым-н. вострым; раніць вочы’, ст.-польск. таксама ’змагацца на турніры’, літар. і дыял.забіваць (свінню) і інш.’, ’расшчапляць, калоць дрэве’ і цікавае ў Ліндэ, дыял. ’прарастаць’ (у Карловіча, 2, 377: «Pszenierka się kole»). Шэраг польск. значэнняў (гл. Слаўскі, 2, 275) безумоўна пад беларускім уплывам, параўн. адпаведныя спасылкі ў Карловіча, там жа, в.-луж. kłóć ’калоць; расшчапляць і да т. п.’, н.-луж. kłojś у падобных значэннях, чэш. kłáti ’калоць, забіваць; змагацца на турніры’, чэш. мар. ’бадаць; расшчапляць’, славац. klaťзабіваць (свіней)’, славен. kláti ’калоць; расшчапляць; біць; забіваць; кусаць; мучыць і да т. п.’, серб.-харв. кла́тизабіваць; мучыць; калоць; кусаць і да т. п.’, макед. коламзабіваць, мучыць’, балг. коля ’пераразаць горла або адразаць галаву жывёле, калоць’, дыял. ’разразаць’, ст.-слав. клати ’заколваць, забіваць’. Узнаўляецца прасл. kolti з відавочна даўняй дыферэнцыяцыяй значэнняў на базе ’калоць (біць, датыкацца чым-небудзь вострым’, што давала і ’расшчапляць’ і ’забіваць’ (адкуль ’мучыць’ і інш.), гл. Слаўскі, 2, 275, дзе шырока прыводзіцца ранейшая літаратура. З і.-е. адпаведнікаў звычайна прыводзяць літ. kálti ’каваць, выдзёўбваць’ (цікава, што адпаведнае да слав. kovati літ. káuti мае значэнні ’біць, забіваць’ зусім не кавальскія тэрміны), лат. kalt ’біць’; з улікам іншых і.-е. форм узнаўляюць і.-е. kol параўн. БЕР, 2, 564.

Кало́ць2 ’свідраваць’ (Юрч.). Адпаведнікаў да гэтай лексемы як быццам няма. Магчыма, мясцовы наватвор на базе калоць ’праколваць дзірку’, адкуль ’рабіць дзірку’ > ’свідраваць’.

Кало́ць3 у выразе калоць‑калоць ’ківаць з боку на бок, патрасаючы’ (Нік. Напаў.), да калаціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забива́ть несов.

1. в разн. знач. забіва́ць; (вгонять во что-л. твёрдое — ещё) уганя́ць; см. заби́ть;

2. (резать на мясо) рэ́заць; забіва́ць; (свиней — ещё) кало́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бак I м. (ёмкость для жидкостей) бак

бак II м., мор. бак;

забіва́ць ба́кі — втира́ть очки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ухло́пывать несов., прост.

1. (убивать) укако́шваць; забіва́ць;

2. (тратить, расходовать) уса́джваць, уга́чваць, убу́хваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касі́ць¹, кашу́, ко́сіш, ко́сіць; ко́шаны; незак.

1. што. Зразаць траву касой² або касілкай.

К. атаву.

2. перан., каго (што). Нішчыць, забіваць у вялікай колькасці.

Хвароба косіць людзей.

Вайна нас гнула і касіла.

|| зак. скасі́ць, скашу́, ско́сіш, ско́сіць; ско́шаны.

|| наз. кашэ́нне, -я, н. (да 1 знач.) і касьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)