знемажэ́нне, ‑я, н.
Стан поўнай стомленасць, бяссілля, знямогі. Працаваў [Фларыян Ждановіч] гадзінамі асобна з кожным акцёрам, выматваў усе жылы і сам стамляўся да поўнага знемажэння. Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́лле, ‑я, н., зб.
Разм. Жылы (гл. жыла ў 1, 2 знач.). Крывёю паліліся не толькі шчокі, а і вушы, лысіна, шыя, на якой зараз жа павыпіналася жыллё. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жы́ліцца ’натужвацца’. Рус. жи́литься, славен. žíliti ’натужвацца’, серб.-харв. жи̏лити се ’тс’. *Žiliti, відаць, прасл. дзеяслоў ад наз. *žila (гл. жыла) са знач. ’напружваць жылы’ > ’натужвацца’, асабліва са зваротным *sę.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жи́ла в разн. знач. жы́ла, -лы ж.;
◊
тяну́ть жи́лы (из кого-л.) цягну́ць жы́лы (з каго-небудзь).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыжы́ліць, прыжы́ліваць ’прыгнятаць, уціскаць; настойваць зрабіць што-небудзь звыш моцы’ (Нас.). Да жы́ліць ’прымушаць; гвалтоўна патрабаваць, выцягваць’, зваротнае жы́ліцца (гл.), якія працягваюць прасл. *žiliti (sę) ’напружваць жылы’ → ’натужвацца’ < *žila, гл. жы́ла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак., што.
1. Разарваць або крыху падраць.
П. вяроўку.
П. адзенне.
2. перан., з кім. Адразу, рэзка спыніць (знаёмства, адносіны і пад. з кім-н.).
П. дыпламатычныя адносіны.
П. з ранейшымі сябрамі.
◊
Жылы парваць (разм.) — надарвацца ад цяжкай працы.
|| незак. парыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
катэ́дж, ‑а, м.
Невялікі жылы дом у прыгарадзе, рабочым пасёлку і пад., звычайна з мансардай і зямельным участкам. На ўзлессі, каля самай Дзвіны, з’явіцца яшчэ адна вуліца, забудаваная прыгожымі катэджамі для лепшых рабочых будоўлі. Грахоўскі.
[Англ. cottage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сутарэ́нне ’памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падзямелле’ (ТСБМ), ’склеп, лёх’ (Некр. і Байк.). Ад польск. suterena ’(жылы) падвал’, suteryna ’тс’, якія запазычаны з франц. souterrain ’падземны; падзямелле; падземны ход’ ад лац. subterraneus, якое складзена з sub‑ ’пад’ і terra ’зямля’ (SWO, 714; Голуб-Ліер, 459). Канец зменены пад уплывам блізкага па значэнню скляпенне, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нату́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Напружыцца; напружыць усе сілы. Кудлаты.. [конь] старанна натужыўся, трохі пакаўзнуўся пярэднімі нагамі і скрануў сані. Кулакоўскі. Стары закашляўся, зачырванеўся, і на маршчыністым ілбе натужыліся вузлаватыя сінія жылы. Ваданосаў. Мы натужыліся. Машына ледзь-ледзь кранулася з месца. Яна, відаць, важыла тоны тры-чатыры. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пукліцца, ‑ліцца; зак.
Разм.
1. Выдацца наперад; выпучыцца; набыць сферычную форму з вонкавага боку. Выпукліліся рэбры. Выпукліліся сіняватыя жылы на скронях. □ Вялікі рыначны пляц выпукліўся .. пакатым узгоркам сярод нізкіх драўляных хат ускраіны. Галавач.
2. перан. Вылучыцца, стаць выразным. Яўсеенка схаваўся ў людзях. Калі змоўк яго голас, — выпуклілася шчырасць яго гаворкі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)