бессардэ́чны, -ая, -ае.

Пазбаўлены сардэчнасці, чуласці ў адносінах з людзьмі, бяздушны, жорсткі.

Бессардэчная жанчына.

Б. ўчынак.

|| наз. бессардэ́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скуралу́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл.

2. перан. Бязлітасны, жорсткі чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недавя́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

1. Чалавек, які не верыць у Бога; бязбожнік.

2. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каля́ны, -ая, -ае.

1. Цвёрды, грубы навобмацак; нягнуткі.

Каляная тканіна.

2. перан. Жорсткі, калючы.

Каляныя крупінкі снегу.

|| наз. каля́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акру́тны, -ая, -ае.

1. Свавольны, жорсткі.

А. чалавек.

А. характар.

2. Безвыходны, цяжкі.

Трапіць у акрутнае становішча.

|| наз. акру́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сібе́рны, -ая, -ае (разм.)

1. Жорсткі, бязлітасны.

С. чалавек.

2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.).

С. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэ́спат, ‑а, М ‑наце, м.

1. У рабаўладальніцкіх манархіях Старажытнага Усходу жорсткі самадзяржаўны правіцель.

2. перан. Жорсткі чалавек; тыран.

[Грэч. despotēs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пру́ткі, -ая, -ае.

1. Тое, што і пругкі.

Пруткія галіны дрэва.

2. Жорсткі, цвёрды.

Калошы былі мокрыя і пруткія.

|| наз. пру́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драко́наўскі, ‑ая, ‑ае.

Жорсткі, бязлітасны. Драконаўскія меры.

[Ад імя Дракона, жорсткага заканадаўца Старажытнай Грэцыі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жо́рстка нареч.

1. жесто́ко;

2. жёстко;

1, 2 см. жо́рсткі1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)