нарачо́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім. Нарачоны брат. □ — Ах, — кажа .. [царская дачка], — муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска. Якімовіч.

2. у знач. наз. нарачо́ны, ‑ага, м.; нарачо́ная, ‑ай, ж. Жаніх, нявеста. Усе ў Парэччы лічылі Іллюка і .. Васіліну нарачонымі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладзе́нец1 ’грудное дзіця, немаўля’ (Нас., Яшк. Назвы, Інстр. II), ’дзіця’ (калінк., Мат. Гом.). З рус. младенец ’тс’, якое з ц.-слав., ст.-слав. младеньцьмладѣньць). Такое ж значэнне і ў макед., балг. младенец. Дывергентная інавацыя ў прасл. (параўн. прус. maldenikis ’дзіця’). Гл. малады.

Маладзе́нец2жаніх, юнак, малады чалавек’ (Мядзв., Нас., Касп.; Мікуц., Пан.; расон., в.-дзв., Шатал.), усх. мыладзе́ніц (КЭС). Польск. młodzieniec ’тс’, н.-луж. młoźeńc, в.-луж. młodźenc, чэш., славац. mládenec ’юнак, халасцяк’, славен. mladénčič, серб.-харв. мла̏денац ’тс’, ’жаніх’, макед. младенецжаніх’, младинец ’юнак’. Прасл. moldenьcь < прус. maldenikis ’дзіця’ > малады́ (гл.).

Маладзе́нец3, маладзе́няц ’маладзік’ (даўг., Сл. ПЗБ). Утворана ў выніку намінацыі з малады месяц ’тс’ (ваўк., гарад., Сл. ПЗБ) пры ад’ідэацыі маладзе́нец ’малады чалавек’.

*Маладзе́нец4, мыладзе́ніц ’прыпадак’ (Бяльк.). Рус. пск., смал., разан. молоденец ’тс’, ’радзімёд’. Магчыма, знаходзіцца ў генетычнай сувязі з маладзе́нец3 (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малады́, -а́я, -о́е.

1. Юны, які не дасягнуў сталага ўзросту.

Маладое пакаленне.

2. Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям.

М. задор.

Маладая душа.

3. Які нядаўна пачаў расці, існаваць, нядаўна ўтварыўся.

Маладое дрэўца.

4. Які нядаўна вырас, свежы.

Маладая бульба.

5. Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах).

Маладое піва.

6. у знач. наз. малады́, -о́га, м., малада́я, -о́й, ж., мн. малады́я, -ы́х. Жаніх і нявеста пасля заручын і ў час вяселля.

Віншаваць маладых.

|| памянш.-ласк. маладзе́нькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Маладажэня, молодожэня ’хлопец ці дзяўчына перад вяселлем’ (ТС). Відавочна, з польск. młodożeństwo ’тс’, młodożeniec ’малады’. На Палессі пашыраны назвы малады і маладая ’шлюбная пара ў час вяселля’. Параўн., аднак, серб.-харв. младо́жењажаніх’, ’малады (у час вяселля)’. Магчыма, гэта палескі архаізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малойчык ’малады чалавек, хлопец’, ’маладзец’ (Касп.) (пагардж.) ’чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’жаніх’ (віл., З нар. сл.). З малодчык, якое з маладзец (гл.). Аб пераходзе ‑дч‑, ‑тч‑, у ‑й‑ гл. Карскі, 1, 351. Значэнне ’чалавек амаральных паводзін’ запазычана з рус. молодчик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змані́ць, зманю, зманіш, зманіць; зак.

1. Сказаць няпраўду; схлусіць. Калі маці спыталася: а дзе ж хлеб? — Ганна хацела выдумляць, што згубілі акрайчык, але Аленка не магла зманіць маці. Сабаленка. — Нас тут ззаду група, — на ўсякі выпадак зманіў Чыжык. Лупсякоў.

2. каго-што. Спакусіць пайсці куды‑н., за кім‑н. ці зрабіць што‑н. Хто зманіў, хто звёў дзяўчыну? Счуў жаніх праз дзень прычыну. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад судзіць (у 3, 5 знач.).

2. у знач. прым. Прызначаны лёсам; абумоўлены чым‑н. Я шчаслівы, што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі. Гілевіч. Ужо даўнавата ў Якава пачало выспяваць перакананне, што тэхніка — яго суджаная дарожка. Кулакоўскі.

3. у знач. наз. су́джаны, ‑ага, м.; су́джаная, ‑ай, ж. Жаніх (нявеста). Ажаніўся суджаны, Шлюб узяў з другой... Куляшоў. Нявесты на радзіме горка плакалі, не прычакаўшы суджаных сваіх. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладзён, маладзёнак ’малады, малы, малакасос’ (Нас.), ’падлетак, малы’ (Шат.), ’жаніх у час вяселля’ (Касп., Пан.), ’малады хлопец, мужчына’ (Нар. Гом.), ’нядаўна народжанае дзіця’ (КЭС, лаг.). Рус. молодёны ’малады з маладой’, молодён ’немаўля’, ’малады чалавек’, польск. młodzień ’юнак’. Да прасл. mold‑ěnъ < moldъ > малады́ (гл.). Сюды ж маладзёна, маладзёнка ’маладзіца’ ’маладая дзяўчына’ (ТС, Нар. Гом.), маладзёны ’маладыя ў час вяселля’ (паўн.-усх., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жані́ложаніх’ (зэльв., Нар. словатв., 16). Рус. прыбалт. женила, кастр., маск., калуж. жениха́ло, укр. жени́ло, чэш. ženil ’тс’. Улічваючы наяўнасць зах.-слав. паралелі, магчыма, прасл. аддзеяслоўны агентыўны назоўнік на ‑lo, ‑l (Слаўскі, Sł. prasłow., 103–104). Аднак не выключана і новае экспрэсіўнае ўтварэнне (Карскі 2-3, 25; Сузановіч, Имена существительные с суффиксом ‑л(о) и их производные в русском языке, канд. дыс., 1973, дадатак, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тпру, выкл.

Выкрык, якім спыняюць каня або якую‑н. рабочую жывёліну. — Тпру-у! — громка закрычаў Мацвей Шэмет, які на вазку быў за фурмана. Лобан. — Тпру, тпру! — нацягнуў лейцы Драбок. Краўчанка.

•••

Ні тпру ні но — а) ні з месца, ні ўзад, ні ўперад. Паляглі па чэравах коні і... ні тпррру!.. ні но! Колас; б) нічога не атрымліваецца; далей не пасоўваецца. Да прыкладу, Лявон, — чым не жаніх, здаецца, — Падыдзе, падміргне і засмяецца, А вось далей — ні тпру ні но... Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)