шара́к, ‑а, м.
Разм.
1. Шэры заяц. Дзямід Сыч убачыў, як шарак .. падскочыў у паветра і зараз жа мяшком упаў уніз. Паслядовіч.
2. Верхняе адзенне (кафтан) з шэрага сукна. Ён апрануў стары шарак, Абуў старыя лапці дзед: Ні то — скрыпач, ні то — жабрак? Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пахадзя́ка ’старац, бадзяга’ (Касп.), ’пасялуха’ (шум., Сл. ПЗБ), смарг. пахадыка ’тс’, паст. ’жабрак’ (там жа). Да пахаджаць < хадзіць (гл.). Аб суф. -яка гл. Сцяцко, Афікс. наз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляда́шцік, ляда́шчык ’хударлявы’, ’бядняк, жабрак’, ’круцель, ашуканец’, ’чалавек, які можа сурочыць, асабліва маладых істот’, ’нячысцік, з’яўленне якога перад селянінам азначала няшчасце’ (Нас.). Утворана ад ляда́шты і ляда́шчы (гл.). Параўн. яшчэ ляд 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пераначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.
Застацца дзе‑н. на начлег; правесці дзе‑н. ноч. Пераначаваць у лесе. □ — Ці нельга ў вас пераначаваць падарожнаму чалавеку? — запытаў жабрак і дадаў: — Вечар блізка, а вёскі нідзе не відаць... С. Александровіч. Маленькі балоты астравок, на якім мы збіраліся толькі пераначаваць, стаў нашым часовым лагерам. Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ни́щий
1. сущ. жабра́к, -ка м.; убо́гі, -гага м., ста́рац, -рца м.;
2. прил. (убогий) убо́гі; (бедный) бе́дны; (нищенский) жабра́чы, жабра́цкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
побиру́шка м. и ж., прост. (о мужчине) жабра́к, -ка́ м.; ста́рац, -рца м.; (о женщине) жабра́чка, -кі ж.; старчы́ха, -хі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
попроша́йка м. и ж.
1. (нищий) жабра́к, -ка́ м.; (нищенка) жабра́чка, -кі ж.;
2. (надоедающий просьбами) пренебр. папраша́йка, -кі м. и ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ста́рац, ‑рца, м.
1. Тое, што і жабрак. Старац-лірнік на прызбе сядзеў Пад акном мужыка беларуса, Навёў струны і песню запеў Пра мінулыя часы прымусу. Чарот. Старац аднойчы спыніўся пад акном, пачаў спяваць і прасіць міласціну. Кудраўцаў.
2. Стары чалавек. / у паэт. ужыв. Пытае бура старца-дуба: — Чаму цябе я не зламлю? Колас.
3. Манах, духоўны настаўнік веруючых. Аўтарам [тэорыі «Масква — трэці Рым»] .. быў старац пскоўскага Елеазарава манастыра Філафей. Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Жвары́га, жворы́га ’надакучлівы чалавек’ (іван., Нар. лекс., 195). Суфікс ‑ыга быццам бы ўказвае на аснову жвар‑, аднак яна выразна не суадносіцца з іншымі словамі. Калі дапускаць суаднясенне з жв‑ у шэрагу слоў, маючых значэнне балбатання, надакучлівай размовы (жвіндзіць, жвянькаць), застаецца няясным ‑n‑ і цвёрдасць ‑в‑. Не выключана іншае тлумачэнне кораня (параўн. жывы, жабрак). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ска́рга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.
1. Выражэнне незадавальнення, нараканне з прычыны якіх‑н. непрыемнасцей, болю і пад. Выслухаў жабрак бацькаву скаргу і параіў, што яму зрабіць, каб прывучыць сыноў да гаспадаркі. Якімовіч. У лірычных вершах паэтэсы [Цёткі], а таксама ў яе пісьмах чуюцца скаргі на цяжкія пакуты, якія ёй прыносіла хвароба. Шкраба.
2. Афіцыйная заява аб незаконным або няправільным дзеянні якой‑н. асобы, установы, арганізацыі. Касацыйная скарга. □ Старая Марцініха пісала скаргу на свайго сына. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)