палі́цыя, ‑і, ж.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах, а таксама ў час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах — сістэма асобых органаў дзяржаўнага апарату для аховы існуючага ладу і ўстаноўленых парадкаў. Палітычная паліцыя. Крымінальная паліцыя. □ Муж [Эміліі] два гады назад быў забіты паліцыяй на першамайскай дэманстрацыя. Маўр.
2. зб. Паліцэйскія. Паліцыя акружыла дом Бычкоўскіх. На двор нікога не пускалі. «Маладосць». — Паліцыя! — крыкнуў нехта. Чалавек дваццаць паліцыянтаў білі без разбору — па людзях, па конях. Пестрак.
3. Разм. Памяшканне, дзе знаходзяцца паліцэйскія органы; паліцэйскі ўчастак.
[Ням. Polizei ад грэч. politeia — кіраванне дзяржавай.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фільм, ‑а, м.
1. Твор кінамастацтва для паказу на экране; тое, што і кінафільм. Гукавы фільм. Каляровы фільм. □ Асабліва.. [Зоя] любіла кінаартыстаў, запісвала новыя песні з апошніх фільмаў і адчувала сябе шчасліваю. Грахоўскі.
2. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным па яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай і кінематаграфічнай здымкі.
3. Тое, што і фільмакопія.
•••
Панарамны фільм — фільм, зняты пры дапамозе спецыяльнай апаратуры для дэманстрацыя на вялікім паўкруглым экране (кінапанарама) або на экранах, якія акружаюць гледача з усіх бакоў (кругавая кіпапанарама).
[Англ. film — абалонка, плёнка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыхі́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стыхіі (стыхій) (у 2 знач.); выкліканы імі. Стыхійнае няшчасце. Стыхійная з’ява. Стыхійныя сілы. // Які мае адносіны да з’яў прыроды, характэрны для іх. Стыхійную сілу зямлі .. У моцныя рукі ўзялі. Колас. // Які не падпарадкоўваецца волі і розуму; міжвольны (пра пачуцці і пад.).
2. Які працякае як натуральны працэс, які не рэгулюецца чалавекам, грамадствам. Стыхійны характар эканамічных законаў у капіталістычным грамадстве. // Які ўзнікае, адбываецца без кіраўніцтва, нікім не арганізаваны. Стыхійны характар паўстання. Стыхійная дэманстрацыя. □ Але стыхійная, выпадковая, як пішуць у афіцыйных паперах, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў не магла забяспечыць будоўлю добрымі мулярамі, бетоншчыкамі, тынкоўшчыкамі і сталярамі. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэманстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Прымаць удзел у дэманстрацыі (у 1 знач.). Сымон Чуйка тады, калі была дэманстрацыя ў гарадку, таксама быў там. Ён дэманстраваў разам з усімі. Чорны.
2. што. Паказваць што‑н. публічна, наглядным спосабам. Дэманстраваць новы кінафільм. Дэманстраваць свае дасягненні на выстаўцы. □ Давялося з вобласці запрасіць лектараў, якія адразу ж перад людзьмі дэманстравалі працэс абнаўлення абразоў, растлумачвалі недарэчнасць боскіх пісьмаў. Сабаленка. // Знарок падкрэсліваць, выстаўляць напаказ што‑н. Калі паміж Васілём і Аўгінняю вынікалі нелады, Аўгіння на злосць Васілю, сумыслу дэманстравала сваю прывязанасць да Алесі. Колас. Міхал зразумеў, што тут яму не рады, баяцца яго і нават дэманструюць сваю непрыязнасць. Карпаў.
3. што. Сведчыць пра што‑н., паказваць сабой на што‑н. Дзяржаўны бюджэт Савецкага Саюза наглядна дэманструе перавагі сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі перад капіталістычнай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фабры́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фабрыкі (у 1 знач.). Гулкі фабрычны Гудок пранясецца, Сілай крынічнай Работа пальецца. А. Александровіч. Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. Колас. // Зроблены, выраблены на фабрыцы. У Колі чамадан фабрычны, фанерны, а ў Грышы самаробны. Пальчэўскі. Даўно ніхто не каштаваў фабрычнага тытуню. Навуменка. [Ядвіся] пачала звязваць у хатуль свой пасаг: тонкія фабрычныя кашулі, плацці, шэсць даматканых ручнікоў. Асіпенка. Немалады лупавокі цівун быў апрануты па-панску: у рыжай світцы і клятчастых штанах з сукна фабрычнага вырабу. Якімовіч. // Які працуе, служыць на фабрыцы. Трэці дзень не спыняюцца вулічных масавыя дэманстрацыя і рэвалюцыйныя выступленні нью-йоркскіх беспрацоўных і фабрычных рабочых. Чорны. У спіску лепшых работнікаў.. падполля на адным з першых месц значыцца сям я фабрычнага каваля Яркіна. Брыль. // Які існуе пры фабрыцы, звязаны з дзейнасцю фабрык, іх кіраваннем і пад. Фабрычная сталовая. Фабрычны інтэрнат. □ І ўспомнілася [Мядзведзьку] свая даўнішняя братва, вясёлая фабрычная камсамолія. Лынькоў.
2. Такі, дзе ёсць фабрыкі; прамысловы. Фабрычны пасёлак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экра́н, ‑а, м.
1. Перасоўны шчыт для аховы ад гарачыні ці святла. Паставіць экран ля каліна.
2. Спец. Прыстасаванне з паверхняй, якая адбівае, паглынае ці пераўтварае выпраменьванне розных відаў энергіі з мэтай аховы ад выпраменьвання ці яго выкарыстання. Экран плаціны. Экран паравога катла. □ Упершыню экраны ў дамбах зроблены з торфу і пяску. Галавач. // Паверхня для ўзнаўлення светлавых адбіткаў, сігналаў і пад. Экран радара. □ Павел зірнуў на экран тэлевізара, які паказваў падземную залу ракетадрома, дзе сабраліся ўсе, хто праводзіў іх, хацеў знайсці Валю ў натоўпе, ды не паспеў. Шыцік.
3. Нацягнутая на раму белая тканіна для дэманстрацыя фільмаў, дыяпазітываў і пад. На сцэне — столік, пакрыты чырвоным, крэслы і нават трыбуна. Там вісела ўжо не раз палотнішча экрана. Брыль. У класе ўжо вісіць экран, некалькі хлапчукоў дапамагаюць кінамеханіку перамотваць стужкі. Жычка.
4. перан. Кінамастацтва. Дык дзякуй за тое, мой дружа, Што ты вось ад гэтых бяроз Любоў нашу, вернасць і мужнасць — Усё да экрана данёс. Прыходзька.
•••
Шырокі экран — кінаэкран з павялічаным полем агляду, які набліжае ўспрыйманне фільма да ўмоў рэальнага бачання.
[Фр. écran.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́рыцца, ‑рыцца; незак.
1. Станавіцца больш шырокім, павялічвацца ў шырыню; пашырацца. Днела — шырылася светлая паласа на ўсходзе. Шамякін. З-пад лемяхоў адваліліся скібы тлустай зямлі. Наперад і наперад ішоў трактар, і ўсё шырылася і шырылася ўзараная паласа. Даніленка. / Пра пачуцці, думкі і пад. — Вось хаджу я па зямлі, жыву, — і ад гэтага радасць. Яна шырыцца, яна ва ўсім, што ёсць, яна напоўніць усё. Чорны. // Разыходзіцца, раздавацца ўшырыню (пра дым, пару, полымя і пад.). Агонь рос, шырыўся. Полымя хапатліва лізала сцены, столь. М. Ткачоў. Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсё падаўжаўся, шырыўся і, здавалася, нерухома застываў у марозным паветры. Колас. // Далёка разносіцца, разыходзіцца; нарастаць (пра гукі, песню, гамонку і пад.). А гоман шырыўся і мацнеў. Крапіва. Падхоплены дзесяткамі галасоў, крык шырыўся. Лынькоў. А песня над садам расла, шырылася, сілу набірала. Кірэйчык. // Шырока распасцірацца, цягнуцца на вялікую адлегласць. На ўскраінах шырацца і высяцца аграмадзіны-муры. Бядуля.
2. перан. Павялічвацца, расці ў колькасці, аб’ёме і пад. Нашы сілы растуць, шырацца, Над Дзвіной стаім, над Прыпяццю На варце. Танк. Праміналі дні і ночы, Працы шырыўся разгон. Астрэйка. / Пра весткі, чуткі і пад. А пагалоска не сціхала, а наадварот — шырылася, бо неўзабаве зноў дайшла да Васіліны. Хадкевіч. // Станавіцца больш масавым. Дэманстрацыя шырылася і расла. Чорны. [Партызанскі рух] усё шырыўся і шырыўся. Шамякін. На нашай будоўлі з кожным днём шырыцца рух за камуністычную працу. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)