абдуры́ць, ‑дуру, ‑дурыш, ‑дурыць; зак., каго-што.

Разм. Ашукаць, перахітрыць каго‑н. Не даць сябе абдурыць. □ Не, матку не абдурыш, не схаваеш ад маткі нічога. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Вельмі змучыцца; перастаць мучыцца. Перамучыўся той [воін], абмятаючы снег: быў дужэйшы і сам ненамнога. Дубоўка. Людміла вырашыла заставацца цвёрдай. Няхай Валодзя лепш раз перамучыцца, навошта дурыць хлопцу галаву. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ачмуці́ць адурманіць, абыйсці хітрасцямі, ашукаць’ (Гарэц., Касп.). Да чмуціцьдурыць’. Гл. чмута.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дури́ть несов., разг.

1. дуры́ць; (делать глупости) рабі́ць глу́пства; (упрямиться) нараві́цца;

2. (шалить) дуры́цца, дурэ́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Назялі́ць: дзеці назелюць галаву (бялын., Янк. 3.). Да зя‑ ліць ’надакучаць, дурыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дурыць (БРС, Бяльк., КТС), вы́дурыцца ’вырасці’ (КТС). Рус. вы́дурить, вы́дуриться ’тс’, укр. ви́дурити ’тс’. Гл. дурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачмурэ́ць (БРС, Бяльк., Яўс.), ашмурэць (Юрч.), ачмуры́ць ’адурачыць’ (Касп.), ачмураць (БРС). Ад чмурэць ’дурэць, чадзець’, чмуры́цьдурыць’. Гл. чмур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Метлюхава́ць, метлюхова́ць ’іграць’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем метлюха́цца ’матляцца’ і польск. motłoch ’натоўп, зграя’, metlowaćдурыць галаву, рабіць галас, баламуціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здур ’раздуранасць’, ’раздураны’ (Янк. 3.), ’распушчаны чалавек’ (клец., Нар. лекс.), ’неслух, свавольнік’ (жаб., Нар. лекс.). Ад раздуры́ць < раз- (роз-) і дуры́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дурдо́ла ’дурыла, дурань’ (Нас.). Няясна. Нейкае кантамінаванае слова (першая частка да дур‑ ’дурны, дурань, дурыць’; параўн. адносна ўтварэння ў Насовіча таксама дуры́лда, дуры́нда ’дурань’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)