урукапа́шную, прысл.

Змагаючыся з праціўнікам ручной зброяй, рукамі. Гвардзейцы другой роты, на якую была накіравана нямецкая атака, прапусцілі ўсіх у сваё размяшчэнне, далі жанчынам магчымасць разбегчыся і толькі пасля гэтага кінуліся ўрукапашную. «Маладосць». З мядзведзем тады біліся ўрукапашную: камень пад рукою — дык каменем, дубіна — дык дубінаю, рагаціна — дык рагацінаю. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пахлудава́ць, похлудовиць ’адлупцаваць (кіем)’ (ТС). Да па‑ і хлуд ’палка, жардзіна, дубіна, галіна’ (гл.). Другую частку ‑хлудаваць можна супаставіць з калькай ‑дубасіць (аддубисіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыко́цаць ’забіць’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна. Фіксацыя слова дазваляе суаднесці з літ. kùcasдубіна, палена’. Не выключана і кантамінацыя з незафіксаваным гукапераймальным о́цаць < ко́каць/ко́кнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сло́пы ‘пахілы’: слопая страха (мін., Сл. ПЗБ); таксама тапонім Слопішча (Жучк., КТС). Фармальна слова можна звязаць з рус. ослопдубіна, кругляк; дурань’, дыял. ослопи́на ‘доўгая жардзіна’, стараж.-рус. ослопъдубіна, палка’; далей параўноўваюць з славен. poslȏpje ‘будынак’ (Міклашыч, 432); супраць супастаўлення з *chlopati ‘ляскаць, бразгаць’, як гэта меркаваў Мацэнаўэр (LF, 12, 172), Фасмер (3, 161). Бязлай (3, 91) дапускае роднасць з літ. slaptú, paslaptú ‘тайнік, сховішча’, лат. slapsts ‘кут, сховішча’. Але словаўтварэнне (меркаваўся б дзеяслоў *слопіць) і семантыку вытлумачыць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́жык ’сучок’ (Жыв. сл.). Слова, мабыць, балтыйскага паходжання. Калі ўлічыць, што разглядаемая форма дэмінутыў, адпаведная лексема без памяншальнага суфікса мела б выгляд *кіж ’сук’. Параўн. літ. keža, tъ/ža ’дубіна, друк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кны́пель ’кароткая палка для закручвання гужвы ў плыце’ (ТС, Ян., З нар. сл., Жыв. сл., Сцяц., Сл. паўн.-зах.). Параўн. ням. Knüppelдубіна, рычаг’ (там жа, 2, 492). Запазычанне з нямецкай мовы

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баго́с ’нязграбны чалавек высокага росту’ (Грыг.). Напэўна, запазычанне. Параўн. укр. бе́ґаc ’бяспутны, нягоднік’, би́ґасень ’дурань, дубіна’, польск. bigas, чэш. bigas (Брукнер, 27, бачыць першакрыніцу ў ням. Bicke ’кірка’, а Махэк₂, 54, у венг. bibasz ’дурны’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́ўка1 ’дзеянне паводле дзеяслова каваць (ТСБМ) (гл. каваць).

Ко́ўка2 ’доўгі шост з патаўшчэннем на канцы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kúokaдубіна’ (там жа, 2, 508), ’калатуша для разбівання камякоў на раллі’ (Касп.). Запазычанне з літоўскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бат ’бізун’ (Касп., Сцяшк. МГ). Параўн. рус. бат ’дубінка, дручок’, укр. бат ’дручок’, польск. bat ’бізун’, серб.-харв. ба̏тдубіна, дручок’, славен. bat ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд шматлікіх версій гл. Слаўскі, 1, 28; Фасмер, 1, 133; Рудніцкі, 86; Махэк₂, 41, 48. Параўн. батог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балда́ ’дурны’ (Касп.). Рус. балда́, укр. балда́ ’тс’. Звычайна лічаць метафарычным ужываннем слова балда́ ’сякера, дубіна, палка’ (а гэта з цюрк. моў, гл. Фасмер, 1, 114). Не выключаецца, аднак, што балда́ ва ўсіх значэннях з’яўляецца спрадвечна славянскім (усх.-слав.) словам (аргументацыю гл. Шанскі, 1, Б, 22–23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)