яда́, ‑ы, ДМ ядзе, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. есці.

2. Тое, што ядуць і п’юць; ежа. Застаўляе [пан] стол дубовы Сытаю ядою, Мёд, віно ў жбанах б’е пенай, Як бы мора тое. Купала. Хлеб ды вада — маладзецкая яда. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скараба́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скарабаціць.

2. у знач. прым. Пагнуты, пакручаны; знявечаны. Ля старой скарабачанай асіны Юля прыпынілася. Сачанка. Апаў скарабачаны дубовы лісток, яго падхапіў вецер і пагнаў па алеі. Гурскі. Людзі з пятліцамі завіхаліся ля скарабачаных рэштак самалёта. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цапі́льна, ‑а, н.

Дзяржанне цэпа ў выглядзе доўгай палкі, да верхняга канца якой прывязваецца біч. Біч адляцеў ад цапільна, узляцеў высока над галавой і бразнуўся на ток. Крапіва. Рвануўся [Паўлюк] між братоў і зняў са сцяны цэп: дубовы біч на адпаліраваным рукамі арэхавым цапільне. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шуля́к, ‑а, м.

1. Тое, што і каршун. Шуляк мільгнуў, нібы лязо нажа, — і змоўкла сойка ў кіпцюрах ягоных. Рудкоўскі.

2. Абл. Шула (у 2 знач.). Тата ў санях да варот пад’ехаў. Завязаў лейцы за дубовы шуляк, кінуў каню пад ногі жменю сена, у хату ідзе. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пада́лей, прысл.

Разм. Значна далей; не блізка. Людзі моўчкі разышліся па хатах, падалей ад таго месца, дзе глуха парыпваў пад шалёным ветрам апалены дубовы сук. Лынькоў. — Прынясі сухога баласту, — сказаў Скаварада. — Набяры дзе падалей. Навуменка.

•••

Падалей ад граху (бяды) — тое, што і далей ад граху (бяды) (гл. далей).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка падняцца, узляцець уверх. Апоўнач у баку немцаў раптам ускінулася ўгару полымя і загрымеў выбух. Мележ.

2. Накінуцца на каго‑н. з лаянкай, папрокамі, запытаннямі. — Чаму ж ты мяне не запісаў [у спіс па здачы хлеба], галава твая дубовы! — ускінуўся [Герасіменя] на Сямёна Макарэвіча. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Зачыніць на зашчапку. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы .. і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч. Зашчапіла [Грасыльда] за сабой у сенцах дзверы на кручок, бразнула клямкай, ідучы ў хату. Пташнікаў.

2. Накінуць зашчапку, кручок і пад. на прабой. Прыбіральшчыца зашчапіла кручок і з пакрыўджаным выглядам узялася за сваю справу. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кля́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы. [Рашчэня] націснуў на язычок клямкі і крануў локцем брамку. Пальчэўскі. Міхал паціснуў клямку і пераступіў парог сянец. Васілевіч. // Дзвярная зашчэпка, якая надзяваецца на прабой і прыціскаецца замком або затычкай. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы на клямку і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дубро́ва ’дуброва’ (БРС, Бяльк.). У Яшкіна дубро́вадубовы лес, гай’, ’лісцевы лес, мяшаны лес’, ’бярэзнік’, ’сасоннік, хваёвы лес’, ’трава, якая расце ў лесе або від кармавых траў’, ’балота’. Падрабязны агляд семантыкі слова гл. у Талстога, Геогр., 44–48; гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 93–94 (з вялікай літ-рай). Прасл. форма рэканструюецца як *dǫbrava, *dǫbrova (лексема вядома ва ўсіх слав. мовах). Звычайна слова звязваецца з *dǫbъ, але гл. удакладненні ў Трубачова (сувязь з *dǫbъ мае больш шырокую семантычную аснову). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 548.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дубро́ва, ‑ы, ж.

Невялікі лісцевы лес; гай. Дарога вілася між густых дуброў, але часта насустрач нам нечакана выбягаў малады сасоннік. Хведаровіч. Праз дарогу цягнуліся калгасныя палеткі, дзе-нідзе перарэзаныя невялікімі бярозавымі пералескамі ці дубровамі. Шчарбатаў. // Дубовы лес. Дубнячок, што некалі.. ледзь дасягаў чалавечага росту, цяпер .. стаў суцэльнай дубровай. Ракітны. Усё ж шыракалістыя пароды сустракаюцца, а месцамі нават утвараюць невялікія дубовыя ляскі, так званыя дубровы. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)