падвучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак. (разм.).

1. каго-што. Навучыць крыху чаму-н. ці вывучыць крыху лепш.

П. слясарнай справе.

П. урокі.

2. каго (што), з інф. Падгаварыць зрабіць што-н. дрэннае, заганнае.

П. залезці ў чужы сад.

|| незак. падву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіцца, адбіцца, адпасці (пра рэчы, тынк і пад.).

2. перан. Звыкнуцца з чым-н., перастаць заўважаць дрэннае.

За столькі год абабіліся, дык і зараз церпім.

|| незак. абабіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наплагу́ніць ’паналіваць’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Няясна, магчыма, звязана з плягадрэннае надвор’е’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надво́р’е, ‑я, н.

Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы. Добрае надвор’е. Дрэннае надвор’е. Зводка надвор’я. □ Ужо некалькі дзён цягнецца дажджлівае надвор’е. Маўр. Надвор’е стаяла цёплае, лагоднае, з сухім лёгкім ветрыкам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крутаве́рцьдрэннае надвор’е з мяцеліцай’, ’вірлівая вада’ (ТСБМ). Да круціць (гл.) і вярцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Гневацца некаторы час. Не разумеў [Сымон] толькі таго, чаму.. [Аўдоцця] з ім не хацела гаварыць. Ні пра добрае, ні пра дрэннае. Маўчала. «Няхай не гаворыць, — суцяшаў сябе Сымон. — Пагневаецца трохі і адыдзе». Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабе́², часц. (разм.).

Ужыв. пры дзеясловах або займенніках для абазначэння і падкрэслівання спакойнага, свабоднага, незалежнага дзеяння.

Еду с. і ні пра што не думаю.

Што яна с. думае?

Нішто сабе (разм.) — не дрэнны.

Няхай (хай) сабе (разм.) — добра, хай будзе так.

Так сабе (разм.) —

1) нідобрае, ні дрэннае (пра каго-, што-н.);

2) проста так, несур’ёзна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахме́лле, ‑я, н.

1. Дрэннае самаадчуванне, недамаганне, выкліканае моцнай выпіўкай напярэдадні. Вавёрка Дзіка выклікае. З’явіўся той, стаіць і галавы не паднімае, — З пахмелля дужа важкая яна. Корбан. П’янаму ўсё лёгка. Але цяжкае пахмелле... Навуменка.

2. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахмяляцца — пахмяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няна́сьце ’нягода, дрэннае надвор’е’ (Бяльк.), нянасце ’тс’ (Ян.). Відаць, з рус. ненастье (ад наст ’моцная ледзяная скарынка на снезе’, Міклашыч, 211; Фасмер, 3, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нястра́ўнасцьдрэннае страваванне’ (Гарэц., ТСБМ, Сл. ПЗБ), нестраўнось ’тс’ (Мядзв.), нястроўнасць ’тс’ (Сл. ЦРБ). Да стра́ва, страўнасць (гл.); магчыма, запазычана з польск. niestrawność ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)