Клю́каць1 ’кляваць, калупаць’ (Нас.). Укр. мюкати, рус. мюкать ’тс’, макед. мука, серб.-харв. кљўцати, славен. kljükati ’тс’. У заходнеславянскіх мовах гэта значэнне прадстаўлена менш паслядоўна. Рэлікты яго можна ўбачыць у кашуб. klukacдрамаць, кляваць носам’, славац. kťuckaC ’тс’. Параўн. клюкацьг (гл.). Магчыма, кантамінацыя яшчэ пра славянскага перыяду kVuka і klbvati. Менш верагодным з’яўляецца вывядзенне гэтых лексем як вытворных з аднаго кораня (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 57).

Клю́каць2 ’піць хмельныя напіткі’ (Нас.). Укр. мюкати, рус. клюкать ’тс’. У іншых славянскіх мовах гэта значэнне адсутнічае. Да гукапераймальнага klukati/glukati ’булькаць, булькатаць’. Параўн. рус. глюкать, польск. glukać і адпаведныя формы з ^-пачаткам (Слаўскі, 1, 287). Гл., аднак, клюнуць у тым жа значэнні. Відавочна, тут наглядаецца кантамінацыя гукапераймальнага клюкаць / глюкаць і кляваць (магчыма, піць невялікімі порцыямі).

Клю́каць3драмаць, уткнуўшы нос у што-небудзь’ (Нас.). Гл. клюкаць©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мжыць ’заплюшчыць вочы’, мжы́цца ’змыкацца, заплюшчвацца’, ’мроіцца, здавацца’ (Нас., Яруш.). Укр. мига́тися, мигну́тися ’мроіцца, здавацца’, ’здацца’, ’мільгаць’, польск. mżyć, mżeć ’міргаць (вачыма)’, ’драмаць’, ’склейвацца (пра вочы)’, ’глядзець, нібы праз туман’, mżonki ’паўсон’. Да прасл. migati > міга́ць (гл.) (Брукнер, 351) ’хутка рухацца туды-сюды’ > ’міргаць вачыма, калі надыходзіць сон’ (параўн. літ. miegóti ’спаць’) > ’бачыць праз сон нешта час-ад-часу’ > ’здавацца, мроіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сну́дзіць ‘нацягваць вяроўку або нітку з мэтай злавіць каго-небудзь’ (Нас.), ‘настройваць, наладжваць, арганізоўвацць’ (Гарэц., Др.-Падб.), снудзі́ць ‘ненадзейна прыстасоўваць для лоўлі’ (Юрч. Вытв.), снуда́ ‘пастка’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, звязана з славен. snúditi se ‘шмыгаць, снаваць’, якое Куркіна (Диал. структура, 116) лічыць этымалагічна тоесным літ. snauduliúti, snaustiдрамаць, спаць; марудзіць, вагацца’, snaudà ‘дрымота, марудлівасць’, лат. snaũda ‘тс’, што ўзыходзяць да і.-е. *snou‑ з пашыральнікам d і зыходнай семантыкай ‘снаваць, матаць’. Прасл. *snuditi?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Чухаць, скрэбці сваё цела ці якую‑н. частку яго. Седзячы на ложку, [Маня] доўга сапла, пазяхала ўголас, чухалася, — ніяк не магла прачнуцца. Мележ. Дзядзька Мікалай зноў пачынае драмаць, але хутка ўсхопліваецца — не даюць спакою паразіты, чухаецца, і зноў нікне галавою. Ставер. // перан. Разм. Быць вымушаным ліквідоўваць вынікі якой‑н. дзейнасці. [Аляксандр Дзям’янавіч:] — Работкі лётчыкам хапіла. Фашысты і цяпер яшчэ чухаюцца, мост усё ладзяць. Лынькоў.

2. перан. Разм. Марудна, няўмела, без жадання што‑н. рабіць. [Бог:] — Ды нячыстай рознай твары Па адной вазьмі ты пары, А ўсіх чыстых па сем пар. Ну, не чухайся, а жар! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ачуме́ць (БРС, Шат., Бяльк., КСТ), очумане́ць, ачумі́ць, ’ачмуціць’ (Юрч. Фраз. 2), рус. очуметь ’здурнець, згубіць прытомнасць; разгубіцца’. Няясна. Звязваюць з славен. čum, čuma дрымота’, čumétiдрамаць; сядзець на кукішках’, серб.-харв. čùmijati, čùmijȃm ’звянуць’, чэш. čuměti ’выступаць, выдавацца’ і ’доўга чакаць’, што ўзыходзяць да асновы čum‑, адносна якой выказваецца меркаванне пра яе роднасць з асновай (s)kum‑, гл. Куркіна, Этимология 1971, 62; пра сербскахарвацкае слова гл. Скок, 1, 341 (да čuma ’чума’); чэш. čuměti ’глядзець з цікавасцю, глядзець дурнем; нерухома, чакаючы нечага, сядзець’. Махэк₂ (108) адносіць да гукапераймальных утварэнняў. Параўн. таксама балг. чуме́я, чаме́я вянуць, сохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сно́ўдаць, сно́ўдацца ‘хадзіць, рухацца туды і сюды (часцей без мэты)’, ‘бадзяцца’ (ТСБМ, Ласт., Байк., Касп., Сцяшк., Варл., Жд. 3, Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.; мёрск., Нар. лекс.), ‘снаваць’ (Байк. і Некр.), сну́дацца ‘тс’ (Шат.), сно́ўдацца, сны́даць ‘тс’ (Касп.), сна́ўдацца ‘валачыцца’ (Ян.), снаўда́цца ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж снаўда́ль ‘хто ходзіць без справы’ з літ. snaudãlius ‘соня’ (там жа). Лаўчутэ (Балтизмы, 73) адносіць да балтызмаў, параўн. літ. snaudà, snaudala ‘чалавек, які любіць паспаць’ < snaustiдрамаць’, ‘быць павольным, марудным’. Розніца ў значэннях узнікла, відаць, пад уплывам снаваць ‘хадзіць туды і сюды’ (гл.). Гл. таксама Свобада, Studies in Slavic Linguistics and Poetics, N. Y. — London, 1968, 246. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяза́ць, вяжу, вяжаш, вяжа; заг. вяжы; незак.

1. што. Цесна злучаць, абвіваючы чым‑н., звязваць. Вязаць снапы. Вязаць плыты. □ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік. Чарот.

2. каго-што. Звязваць рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца. — Ну, хлопцы, вяжы.. [бандытаў], бяры! Хутчэй, не драмаць. Колас. Вяжы яму рукі папружкаю! — крыкнуў стары Юзіку. Чорны. // перан. Не даваць волі, перашкаджаць каму‑н. рабіць што‑н. [Дзеда] не вяжуць, як другога, Застылай мудрасці гужы. Колас.

3. што і без дап. Плесці кручком, пруткамі і пад. Вязаць рукавіцы, карункі.

4. Быць вязкім, мець уласцівасць сцягваць. // безас. Сцягваць (пра адчуванне сцягвання ад якога‑н. рэчыва). У роце вяжа.

5. Валодаць уласцівасцю змацоўваць цвёрдыя рэчывы.

•••

Лыка не вяжа — пра п’янага, які ледзь можа гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клява́ць, клюю, клюеш, клюе; клюём, клюяце; незак.

1. што. Есці, хапаючы, адшчыпваючы ежу дзюбай (пра птушак). Куры клююць зерне. □ Тут крычаць вераб’і і клююць крапіву. Купала.

2. каго-што. Біць, удараць дзюбай; дзяўбці. Певень клюе ката. □ А чайкі смялелі ў змаганні, Плявалі яго [каршуна], дабівалі. Бялевіч. // перан. Даймаць, дапякаць, крыўдзіць. — Добры ты сябра Васілю Міхайлавічу аднак. Яго і без цябе клюе кіраўніцтва. Шыцік.

3. Хапаць прынаду, насадку на вудачцы (пра рыбу). Акуні клююць слаба: відаць, не галодныя. Якімовіч.

4. безас. Разм. Ідзе на лад; атрымліваецца, ўдаецца. — Вось бачыш, адразу клюе, — сказаў дзядзька Пятрусь да Адася. — Пабегла [старая] па кілбасы, да якіх я ласы. Дамашэвіч.

5. перан. Разм. Мнагакратна ўдараць чым‑н. вострым; дзяўбаць, цюкаць. Кляваць тапаром бервяно. // Доўга і настойліва біць з гармат у адно месца. Настала ноч, а гэты мінамёт усё кляваў і кляваў у адно і тое ж месца. Кулакоўскі.

•••

Кляваць (дзюбаць) носамдрамаць то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

Куры не клююць гл. курыца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́дзіць, ‑дзіць; безас. незак. (часцей з адмоўем).

Разм. Шкодзіць, перашкаджаць. [Паўлюк Трус] трохі своеасабліва вымаўляў «р», але гэта не толькі не вадзіла, а рабіла чытанне яшчэ прыемнейшым. Лужанін.

•••

Не вадзіць — так і трэба; не шкодзіць.

вадзі́ць, ваджу́, во́дзіш, во́дзіць; незак.

1. каго. Накіроўваць хаду каго‑н., памагаць ісці. Вадзіць дзіця за руку. Вадзіць хворага. □ Мы вадзілі коней у лес, у такое месца, куды не вельмі хто трапляў. Кулакоўскі. // Хадзіць з кім‑н., паказваючы яму што‑н. [Дзядок:] — Учора зяць з дачкой вадзілі мяне ў тэатр. Корбан. // каго-што. Хадзіць на чале каго‑, чаго‑н., кіраваць; узначальваць. Вадзіць полк у атаку. // Разм. Прыводзіць з сабою каго‑н. Вадзіць сяброў да сябе ў хату. // Даглядаць, ахоўваць (пра птушак, звяроў). Вадзіць куранят. // Прымушаць хадзіць з сабою. Тады цыганы ў горадзе Смаргоні абучалі мядзведзяў розным фокусам, пасля чаго вадзілі іх па гарадах. Бядуля.

2. што. Кіраваць рухам самаходнай машыны. Вадзіць камбайн. Вадзіць цягнікі.

3. чым па чым. Рухаць чым‑н. па паверхні чаго‑н. Вадзіць алоўкам па карце. □ Настаўнік зняў са сцяны скрыпку, настроіў сяк-так струны і пачаў вадзіць па іх смыкам. Колас. Сеецца, дрыжыць мрок. Здаецца, чуваць, як нехта ўгары водзіць далонню па шурпатым палатне. Пташнікаў. // чым. Рухаць, перамяшчаючы з аднаго боку ў другі. Лаўніцкі, гартаючы кнігу, хутка вадзіў вачыма па старонках, час ад часу спыняўся і нешта запісваў у блакнот. Шахавец. Не хапаючыся, не высільваючыся, ашчадна трацячы сілы, мерным, спрактыкаваным рухам вадзіў.. [Васіль] касою. Мележ.

4. што, з кім. Падтрымліваць (знаёмства, дружбу і пад.). Вадзіць блізкае знаёмства. □ Да яго [земляка] зайшоў на службу, У ягоны кабінет: Як-ніяк — вадзілі дружбу Многа зім і многа лет. Бялевіч.

5. пераважна безас. каго-што. Хістаць у бакі, заносіць пры хадзьбе, яздзе. Машыну пачало вадзіць на мокрай дарозе. □ Ішоў.. [малады чалавек] так павольна і так яго вадзіла ў бакі, што льга было думаць, што ён некалькі тыдняў нічога ў рот не браў. Чорны.

6. Кіраваць гульнямі, танцамі. Вечарынкі-карагоды Пад баян вадзіла ты. А. Александровіч.

•••

Вадзіць дзядыдрамаць, седзячы спаць.

Вадзіць за нос — абяцаць і не выконваць, уводзіць у зман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)