◎ Паднадо́лак ’падбіўка’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка, якую падрубліваюць’ (Інстр. I, Сцяшк. Сл.). З пад‑, на-, дол з суф. ‑ак. Параўн. падол.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лака́за ’неахайная асоба, якая мыючы залівае дол у хаце’, лаказіць ’наліваць у хаце, рабіць макрату, бруд’ (КЭС, лаг.). Да літ. lakäzaris ’гарэза, свавольнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паднябе́ссе, ‑я, н.
Нябесная высь. Угары ў паднябессі, асветленыя месяцам, непрыкметна праплывалі кавалкі хмар. Галавач. Водарам антонавак прапах Дол сівы ажно да паднябесся. І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ямб, ‑а, м.
Вершаваны размер — двухскладовая стапа з націскам на другім складзе, напрыклад: Мароз,/ зіма,/ Снягі/ вакол,/ І спіць/ трава,/ Пад сне/ гам дол. Колас.
[Грэч. jambos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
земляко́п, ‑а, м.
Рабочы, які выконвае земляныя работы. Днём людзі ваявалі, а ўначы павінны былі станавіцца землякопамі. Мележ. Расце земляны вал, ніжэй у дол уваходзяць землякопы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шабасо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шабасу (у 1 знач.). Шабасовыя свечкі. □ Сеў і з клунка.. [Сымон] вымае Рыбу, хлеб, кладзе па дол; Няхай Шлёма прабачае: Шабасовы гэта стол! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Далі́на даліна’ (БРС). Параўн. з аналагічным значэннем рус. доли́на, укр. доли́на, чэш. dolina, балг. доли́на́ і г. д. (падрабязны агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 61–62). Прасл. *dolina, вытворнае ад прасл. *dolъ (гл. дол 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мурава́, ‑ы, ж.
Густая зялёная маладая трава. Зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву. Сабаленка. Дол у завулку зарос падарожнікам, муравой — тут амаль не ездзяць. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўталі́ст, ‑у, М ‑сце, м., зб.
Пажоўклае асенняе лісце. Асабліва я любіў гэта месца ўвосень, калі тут з клёнаў і ліп ападаў жаўталіст і, кружачыся ў паветры, мякка слаўся на дол. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарсце́ць, ‑ціць; незак.
Абл. Шуршэць, хрусцець (пра што‑н. шорсткае, сухое). Сошка крывенькая дол рэжа плытка, Толькі пясочак шарсціць. Колас. Хлопцу адчулася, як тое шкло шарсціць і скрыгоча ў яго пад нагамі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)