перадвыхадны́, ‑ая, ‑ое.

Які бывае перад выхадным днём, папярэднічае выхадному дню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́дні, -яя, -яе.

Які знаходзіцца ззаду, накіраваны назад.

Заднія ногі каня.

Задняе кола.

З. ход (ход назад). Заднім днём (больш раннім, чым было на самой справе).

Без задніх ног (разм.) — пра вялікую стомленасць.

Заднім розумам моцны (разм.) — пра непрадбачлівага, някемлівага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перады́нне (пэрэды́нье) ’стойла, дзе стаяць каровы днём’ (лун., Шатал.). З ⁺перад‑адрынне, якое да перад і адры́на (гл.). Параўн. перадры́нне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сюды́-туды́, прысл.

1. У той і другі бок; у розныя бакі.

Чалавек бегае сюды-туды з самага ранку.

2. У некаторыя месцы.

Трэба сюды-туды збегаць.

3. Нішто сабе, дапушчальна (разм.).

Днём яшчэ сюды-туды, а ў вячэрні змрок адчуваеш сябе як у склепе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мізарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Худнець, траціць належны выгляд.

Жанчына на вачах мізарнела.

Мізарнее душа гэтага чалавека (перан.).

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца меншым, менш значным (разм.).

Кавалак вяндліны з кожным днём мізарнее.

|| зак. змізарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і памізарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыз, ‑у, м.

Слабы вецер, які дзьме днём з мора на бераг, а ноччу — з берага на мора.

[Фр. brise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абе́дня, ж.

Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або днём. Глухому поп другі раз абедню не служыць. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правабярэ́жжа, ‑а, н.

Правы бераг ракі. Баі на правабярэжжы Дняпра з кожным днём станавіліся ўсё больш моцнымі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мусо́ліцца, ‑ліцца; незак.

Разм. Забруджвацца ад неакуратнага карыстання; зашмальцоўвацца. З кожным днём блакнот усё больш мусоліўся, .. беражкі лісткоў загіналіся. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць кроплямі.

Днём капала (безас.) са стрэх.

2. што. Наліваць, разліваць кроплі чаго-н. на што-н.

К. лякарства ў шклянку.

3. перан., на каго. Нагаворваць, тайна паведамляць (разм.).

|| зак. нака́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 і 3 знач.).

|| аднакр. ка́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)