гучне́ць, ‑ее; незак.

Рабіцца больш гучным. Дзіцячыя галасы гучнелі і мацней даносіліся да кватэры настаўніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

де́тский прям., перен. дзіця́чы, дзяці́ны;

де́тские я́сли дзіця́чыя я́слі;

де́тский сад дзіця́чы сад;

де́тский у́тренник дзіця́чы ра́нішнік;

де́тские рассужде́ния дзіця́чыя (дзяці́ныя) разважа́нні;

де́тское вре́мя дзіця́чы час;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

педыятры́я, ‑і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае анатомію і фізіялогію дзіцячага арганізма, дзіцячыя хваробы, іх лячэнне і прафілактыку.

[Ад грэч. paides — дзеці і iatreō — лячу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быткамбіна́т, ‑а, м.

Камбінат бытавога абслугоўвання. У нас ёсць і дзіцячыя сады, яслі, і сталовая, і быткамбінат. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяфі́льм, ‑а, м.

Рад фатаграфій на пазітыўнай плёнцы, аб’яднаных агульным сюжэтам і літаратурным тэкстам; дыяпазітыўны фільм. Дзіцячыя дыяфільмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́бік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. куб¹.

2. Кубічны сантыметр як мера аб’ёму (разм.).

Два кубікі донарскай крыві.

3. звычайна мн. Дзіцячая цацка — набор маленькіх прадметаў у форме куб з малюнкамі, літарамі і пад. на гранях.

Дзіцячыя кубікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

То́пікідзіцячыя вязаныя тапачкі’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да топкі4, топці (гл.) пад уплывам топаць?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзіця́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дзіцяці (у 1 знач.). Дзіцячы ўзрост. Дзіцячыя хваробы. □ [Лабановіч] устаў, калі ўжо ў школе чуліся дзіцячыя галасы. Колас. [Наста] пазнала ў цемры — гэта ён, Андрэй Саковіч — друг дзіцячых дзён. З. Астапенка. // Які належыць дзіцяці. [Люда] на хаду, не гледзячы, падала .. [Юрку] руку і з нейкай асаблівай, небывалай цеплынёй адчула ў сваёй руцэ дзіцячыя пальчыкі. Брыль.

2. Уласцівы дзіцяці, дзецям. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі. Бядуля. Салодкі сон дзіцячы пасля пылу, духмень. Лынькоў. // перан. Неўласцівы даросламу, не сталы. Дзіцячыя разважанні. Дзіцячы розум. □ — Дараваць сабе не магу, нашто я тады чытала табе свой верш. Ну, але ты глядзі на гэта, як на дзіцячую забаўку. Колас.

3. Прызначаны для дзяцей. Дзіцячая літаратура. Дзіцячая каляска. □ «Даведаюся, ці ёсць у дзіцячым вагоне месцы», — рашыла Таня. Даніленка.

•••

Дзіцячая пляцоўка гл. пляцоўка.

Дзіцячы дом гл. дом.

Дзіцячыя яслі гл. яслі.

Дзіцячы лепет гл. лепет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кукарэ́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кукарэкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Аднекуль здалёк даляталі дзіцячыя галасы, кукарэканне пеўня. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэйту́зы, ‑аў; адз. няма.

1. Вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды).

2. Жаночыя або дзіцячыя звычайна доўгія вязаныя штаны.

[Ад ням. Reithosen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)