парка́ніна, ‑ы, ж.

Разм. Адна штыкеціна з паркана. Тут быў Базыль, Антось Тацянін, Карусь Дзівак (ён між парканін Схаваў трайню, рагач, дзве восі, Тайком узяўшы ад Антося). Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіва́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Паводзіць сябе як дзівак, рабіць дзівацтвы. Няхай я парой дзівачыў... Дык ведай — каханнем першым І шчырым, і непаўторным Цябе я, сяброўка, кахаў. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Знайшоўшы брак, загану, прызнаць непрыгодным. Мяне гэты доктар-дзівак на першым жа медыцынскім аглядзе збракаваў за маю дэфектную, сагнутую ў локці руку. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трайня́, ‑і, ж.

Падоўжны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй. Тут быў Базыль, Антось Тацянін, Карусь Дзівак (ён між парканін Схаваў трайню, рагач, дзве восі, Тайком узяўшы ад Антося). Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́йкі, -ая, -ае, займ. неазнач.

1. Невядома які, незнаёмы.

Н. прыезджы цябе чакае.

2. Пры параўнанні якіх-н. якасцей, адзнак.

Ён сапраўды н. дзівак.

3. Тое, што і які-небудзь (разм.).

Нейкая пастанова павінна быць прынята.

4. Які не заслугоўвае ні ўвагі, ні павагі.

Н. блазнюк бярэцца ўсіх павучаць.

5. Не вызначаны дакладна (пра час, тэрмін, колькасць чаго-н.).

Н. час сябры ішлі моўчкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагрэсі́ўка, ‑і, ДМ ‑сіўцы; Р мн. ‑сівак; ж.

Разм. Прагрэсіўная аплата за выкананне здзельнай работы звыш нормы. [Рабочы:] — Вось чаго я не магу зразумець? У яго пяты разрад, у Косці — другі, а прагрэсіўку дзеляць. Дзівак! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малахолдзівак, дурнаваты’ (Юрч.), малахольны ’нястрыманы’ (Касп.), ’нервовы, неўраўнаважаны’ (Сцяц. Сл.), малахольный ’неразумны, легкадумны’ (шкл., Мат. Маг.), малахолля ’хваравітасць розуму’ (КЭС, лаг.). Рус. малахольный ’разумова непаўнацэнны, дурнаваты’, ’няўдачлівы’. Узыходзіць да навагрэч. μελαγχολικός ’меланхалічны’, μελαγχολία ’сум’ (Краўчук, вусн. паведамл.), аднак шляхі яго пранікнення невядомыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стра́нность ж.

1. дзі́ўнасць, -ці ж.;

2. (странная манера) дзіва́цтва, -ва ср.;

челове́к со стра́нностями дзіва́к, чалаве́к з дзіва́цтвамі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаляні́ца, ‑ы, м. і ж.

1. Безразважны чалавек; дзівак. — Пусці!.. Ах!.. А няхай цябе з маладзіцаю! От шаляніца, чуць усе вантробы не вытрасла, — злаваўся нарокам Сцяпан. Крапіва.

2. Дураслівы, свавольны чалавек. А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мудраге́ль ’круцель, хітрун, шэльма’, ’выдумшчык’, ’разумнік’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), ’дзівак, камедыянт’ (КЭС, лаг.), ’мудрэц, педант’ (кобр., КЭС). Укр. мудраге́ль, мудраг̌ель. Польск. mędrohel, mudrahel з укр. (Варш. сл., 2, 934). Міхневіч (БЛ, 1, 72) выдзяляе нізку суфіксаў ‑ага, ‑ель. Можна, аднак, разглядаць бел. мудрагель як кантамінаванае ўтварэнне ад экспрэсіўных: бел.мудра́га (< mǫdręga) і польск. mędrala, mądrela.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)