Рага́ч1 ’вілы з двума рагамі’ (Сцяшк., ЛА, 2), ’вілкі, якімі ставяць (або вымаюць) у печ чыгуны’ (ТСБМ, Выг.). Да рог1 (гл.).

Рага́ч2, ’драўляная саха’ (ТСБМ), ’частка сахі’ (ТСБМ, Выг., Янк., Сержп., Дзмітр., Дэмб. 2), рагачы́ ’ручкі плуга’ (Выг. дыс.), рус. дыял. рога́ч ’ручка ў сахі’. Ад рог1 (гл.). Падабенства па форме.

Рага́ч3 ’вывернуты корань дрэва’ (ТСБМ). Ад рог1 (гл.).

Рага́ч4 ’самец-алень або іншая жывёліна з рагамі’ (ТСБМ), укр. рога́ч ’самец-алень’, в.-луж. rohač ’жывёліна з рагамі’. Ад рог1 (гл.), параўн. рога́та ’карова з вялікімі рагамі’ (ТС).

Рага́ч5 ’ражон, кол з сучкамі’; зборн. рагаччо́ (рогаччо́) ’колле няроўнае і сучкаватае’ (Нас.), ’дзяркач’ (ігн., Сл. ПЗБ). Мае не зусім ясныя адносіны да рог1 (гл.). Магчыма, паводле знешняга падабенства з вострымі, тырчачымі ў розныя бакі галінкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́хаць1 ’пучок, скрутак саломы, травы, рагожы, ануч, якім мыюць посуд, шаруюць брудныя рэчы’; ’мачалка’; ’жмут, жменя саломы, сена і пад’. (КТС, БРС, Нас., Бір. Дзярж., Шат., Грыг., Др.-Падб., Сцяшк. МГ, КЭС, Касп., Растарг., Бяльк.; маладз., Мат. АС; Бес., Мат. Гом.; бых., Янк. Мат.), навагр. вехець (Кліх), сюды ж вехцік ’тс’ (КТС, Нас., Сцяшк., Мат. Гом.), вехцевы ’які належыць да вехаць’ (Нас.). Укр. ві́хоть ’вехаць; пучок саломы; жмут саломы, які адлятае ад страхі ў час пажару’, рус. вехоть ’вехаць’; ’пучок саломы, сена’, ст.-рус. вѣхъть ’жмут саломы, мачалка, вехаць’ (з XI ст.), польск. wiecheć ’жменя саломы ці сена’; ’саламяная мятла’, н.-луж. wjekś, в.-луж. wěchć ’жмут саломы’, чэш. věchet ’пучок саломы, сена’, věchýtek ’вехцік’, славац. vecheť ’вехаць, мачалка’, славен. vẹ́het ’пучок сена’, ст.-слав. вѣхъть. Прасл. věxъtь утворана ад věxъ (параўн. бел. вёх, укр. віх, рус. вех ’цыкута ядавітая’) і суф. ‑ъtь, якому ў балтыйскіх мовах адпавядае суф. ‑ùtis, параўн. ст.-прус. nagutisслав. nogъtь ’пазногаць’, а таксама лексемы з другасным пеяратыўным значэннем: літ. vaikùtis ад vaĩkas ’дзіця’, žmogùtis ад žmogùs ’чалавек’ і інш. і, магчыма, прасл. lapъtь ’лапаць’, серб.-харв. ла́пат ’латка’ (Мартынаў, Дерив., 43–44). Гэта яшчэ балта-славянская інавацыя. Гл. Слаўскі, 5, 157–158; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 263. Крукоўскі (Уплыў, 12) мяркуе, што лексема вехаць — запазычанне.

Ве́хаць2 ’стары венік, дзяркач’ (Бяльк.) узнікла ў выніку пераносу значэння па функцыі вехаць1 ’пучок, скрутак саломы, травы, якім мыюць посуд, мэблю’ → ’сцёрты дзяркач, якім шаруюць лавы, падлогу’; параўн. яшчэ польск. wiecheć ’мятла з саломы’.

Ве́хаць3 ’падмазка, кавалачак сала падмазваць скавараду’ (Бяльк.) утварылася ў выніку пераносу значэння паводле падабенства: ве́хаць ’скрутак, жмут анучак, наматаны на палачку, якім мэкаюць у тлушч і размазваюць па патэльні’ → ’падмазка, кавалачак сала’. Сюды можна аднесці і ве́хаць ’шматок, невялікая колькасць’, якое ўзнікла ў выніку абагульнення значэння ’скрутак, пучок саломы’; параўн. польск. wiecheć ’кавалак (напр., мяса)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зга1 ро́ска, ро́зґа, ро́зка, ро́жґа ’тонкая гнуткая галінка, дубчык, дубец’, (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Нас., Шат., Бяльк., Стан., Нар. Гом., ТС, ПСл; пін., Шатал.; Байк. і Некр., Мат. Гом., Жд. 1, Сл. ПЗБ), ро́ска, ро́скі ’вітка (на калках плота)’ (чэрв., ЛА, 4). Укр. рі́зка ’галінка’, ’дубец для пакарання’, рус. ро́зга ’тс’, ’парастак, атожылак’, стараж.-рус. розга, польск. rózga ’тс’, н.-луж. rozga ’сухая галіна’, палаб. rözgă, rözgo ’галіна’, ’сук’, ’шост, палка’, ’куст’; чэш. růzha, ст.-чэш. rózka ’аднагадовая галінка’, славац. rázga ’дубец’, славен. rọ̑zga ’малады парастак вярбы’, rọ̑zgva, ròzga ’тс’, серб. ро̏зга і харв. rȍzga ’малады парастак вінаграднай лазы’, ’калок, што падтрымлівае вінаградную лазу’, ’палка, дубіна; дубец, розга; вецце, сухое галлё’, балг. розга́ ’кол, палка, жэрдка’, ст.-слав. розга ’маладая галінка, парастак’, рождиѥ ’сухое галлё, фашына’. Этымалагічна няясна. Звычайна параўноўваюць з літ. règzti, rezgù ’плесці, вязаць’, rẽzgis ’кошык, пляцёнка’, ст.-інд. rájju‑ ’вяроўка, ліна’, лац. restis ’тс’ (Мее-Ваян, 131; Мікала, Berühr., 158; Шэфталявіц, IF, 33, 134; Вальдэ-Гофман, 2, 431). Не пераконвае супастаўленне лексемы розга з лат. razga, razdaдзяркач, старая мятла’, літ. rãžas ’пень’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 492). Гл. таксама ESJSt, 13, 778 з аглядам версій і літ-рай.

Ро́зга2 ’сумнік звычайны, Solidago virga-aurea L.’ (Кіс.), польск. rózga złota ’тс’, славен. rọ̑zga ’тс’. Да розга1 (гл.) у выніку пераносу значэння паводле падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)