падва́л, ‑а, м.

1. Памяшканне пад першым паверхам будынка ніжэй узроўню зямлі, якое прызначаецца для розных гаспадарчых патрэб. Каля бітай дарогі стаіць вялізны пусты дом, даўно закінутая дача з цагляным падвалам. Колас.

2. Ніжняя частка газетнай старонкі, звычайна аддзеленая рыскай, дзе змяшчаецца асобны артыкул, а таксама артыкул, змешчаны на ніжняй частцы газетнай старонкі. Артыкул быў грунтоўны і вялікі — на цэлы падвал. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяля́нка ж.

1. (земли, леса и т.п.) деля́нка, уча́сток м.;

2. (участок земли под лесом) да́ча;

3. (то, что получено при дележе) часть, до́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мы́за1 ’мыса, морда жывёлы (каня, каровы, авечкі)’ (Мал., Дразд., Кліх, Булг.; навагр., Жыв. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), ’мордачка малой жывёлы’ (Сцяшк.), ’твар’ (лях., Сл. ПЗБ). Да мыса (гл.).

Мы́за2 ’сядзіба, хутар у Прыбалтыцы’, ’дача’, ’мястэчка’, ’маёнтак, вёска аднаго пана’ (ТСБМ; бых., маг., Яшк.). Яшчэ ст.-рус. мы́за ’сядзіба, хутар’ (XVI ст.). Узыходзіць да эст. mõiz, водск. mõiza ’маёнтак, двор, сядзіба’, ці ліўск. moiz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 23). У бел. мове праз рус. мы́за ’тс’ або лат. muīža — апошняе з ліўск. або эст. моў. Сюды ж мы́знік ’уладальнік, арандатар сядзібы’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

све́дчанне, ‑я, н.

1. Паведамленне асобы пра тое, сведкай чаго яна была. Па сведчанню самога паэта, сюжэтам для.. паэмы [«Адплата кахання»] паслужыла праўдзівае здарэнне, якое ў даўнія часы мела месца недзе пад Тайнай, а затым зрабілася паданнем. Івашын.

2. Факты, рэчы і пад., што з’яўляюцца пацвярджэннем чаго‑н. Усе гэтыя драбніцы яго жыцця, якія непакоілі Любу, былі для яго [Хадкевіча] найлепшым сведчаннем іх блізкасці. Васілевіч. Там, за лесам, на высачэзных калонах заводскай пляцоўкі гарэлі чырвоныя сцяжкі — сведчанне перамог мантажнікаў, уладароў блакітных нябесных вышынь. Лукша. Яркім сведчаннем неадольнай жыццёвай сілы камуністычнага руху сталі першамайскія дэманстрацыі. «Маладосць».

3. Дача паказанняў на судзе. Старшыня суда.. папярэдзіў, што Пошта павінен гаварыць адну толькі праўду і што за непраўдзівае сведчанне ён будзе пакараны. Крапіва.

4. Афіцыйнае пацвярджэнне сапраўднасці чаго‑н. [Мікіта Мікітавіч:] — А так, без сведчання ўрача, пошта такую тэлеграму не прыме. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)