жме́ня, -і, мн. -і, жмень, ж.

1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н.

Зачэрпваць жменяй.

2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку.

Ж. мукі.

3. перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н.

Ж. сена.

Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.

|| памянш. жме́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

Засталася ж. байцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ладонь, ладонядалонь’ (паўн., Сл. паўн.-зах., Мат. Маг., Мат. Гом.), ладоначка (Шп.), лыданя ’тс’ (ушац., КЭС), укр. ладоня, рус. ладонь. У выніку метатэзы з долонь < прасл. сіоіпь. Гл. далоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тра́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Упасці з размаху, з сілай. [Крукаў:] — Я і без таго не сказаць каб дужа ўжо моцна трымаўся на нагах, а тут такая каўзота, што калі б і цвярозы быў, дык і то, можа, не адзін раз трахнуўся б вобзем. Васілёнак.

2. Моцна, з сілай стукнуцца аб што‑н. Прабыла булава ў небе гадзіны тры і ляціць назад. Удовін сын выставіў правую далонь. Булава трахнулася аб далонь і пераламалася напалам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пляшча́к ’абчасанае з двух бакоў бервяно’ (ашм., Сл. рэг. лекс.). З плашчакі (гл.). Мяккае -л’⇉рэгіянальная палаталізацыя, уласцівая і польскай мове. параўн. ст.-польск. plaskaty ’плоскі’, plaskдалонь’ — польск. plaskaty і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. казытаць і стан паводле знач. дзеясл. казытацца. Клаў [Аляксей Іванавіч] на мяккую далонь жоўтыя.. каласы, адчуваючы іх прыемнае казытанне. Шахавец. [Генька] ужо не мог стрымаць горкага казытання ў сваім носе. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пля́снуцца ’з шумам упасці’, ’ударыцца’ (ТСБМ; Жд. 1; Сцяшк. МГ), пля́снуць ’ляснуць’ (Жд. 2), ’ударыць з пляскам’, ’стукнуць далонню аб далонь або па чым-небудзь’, ’кінуць што-небудзь з шумам, пляскам’ (ТСБМ). Перфектная форма (пляс(к)нуць, ‑цца) ад пля́скаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́скаць ’удараць далоняй аб далонь, апладзіраваць’ (Нас., Шпіл., Нік., Няч.), ’рабіць разнастайныя гукі пры дапамозе трашчоткі лінейкай, клямкай’ (Нас.). Укр. класкати, рус. клескать ’тс’, польск. klaskać, kleskać, н.-луж. klaskaś ’тс’. Параўн. чэш. tleskati, славац. tlieskať ’тс’. Гукапераймальнае. Няма падстаў для праславянскай рэканструкцыі. Слова арэальна абмежаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свячэ́нне, ‑я, н.

Стан паводле дзеясл. свяціцца (у 1 знач.); выпраменьванне святла. Свячэнне фосфару. / у перан. ужыв. Нібы глыбіннае свячэнне, Душы маўклівае агонь. Усё зямное азначэнне — Твая сяброўская далонь. Вярба. Бачу — Кветкі бярэ І пляце, Спалучае Сінь фіялак І лотаці жоўтай свячэнне... Кусянкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штоты́дзень, прысл.

Кожны тыдзень; на кожным тыдні. Газета [насценная] выходзіла штотыдзень, і выпускалі яе мы ўдвух з Каробкам Паўлам. Навуменка. Прыклаўшы натруджаную далонь да шчакі, подбегам ішла яна за сынам і ўсё паказвала, каб з выплаты купіў сабе боты, .. каб штотыдзень адпісваў ёй пісьмы. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абка́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абліць каплямі якой‑н. вадкасці; зака́паць. Абкапаць стол чарнілам. □ Кроў з пальца запэцкала ўсю далонь і здорава-такі абкапала яго [Стафанковічаву] вопратку. Чорны.

абкапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

Ускапаць зямлю вакол чаго‑н.; капаючы, абгарнуць, абкідаць што‑н. чым‑н. Абкапаць яблыню. Абкапаць палатку канаўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)