потра́фить сов.

1. (угодить) прост. патра́піць, дагадзі́ць;

2. (сделать так, как требуется) разг., уст. патра́піць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патра́піць, -плю, -піш, -піць; зак. (разм.).

1. у каго-што, на што. Папасці, пацэліць.

Не п. рукой у рукаў.

2. Апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

Як ты сёння патрапіла аж у горад?

3. каму. Дагадзіць.

Яму цяжка п.

4. з інф. Змагчы, здолець зрабіць што-н.

Я не патрапіў дакладна адказаць ім.

|| незак. патрапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паддо́брыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак., да каго і без дап.

Заваяваць да сябе прыхільнасць; падлашчыцца. Каб паддобрыцца да дзяцей, старшыня прысеў на краёчку ложка і пачаў жартаваць. Пальчэўскі. [Эма:] — Гандляры так ужо стараюцца тавар збыць, што не ведаюць, як паддобрыцца, дагадзіць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унараві́ць, ‑раўлю, ‑ровіш, ‑ровіць; зак.

Дагадзіць, зрабіўшы што‑н. так, як хочацца каму‑н. — Каму там горача стала? — пачуўся дрыготкі голас хворага. — Усім не ўнаравіць, — зачыніў вокны юнак. Гурскі. — Сынку, забралі крывапіўцы нашага бацьку! — крыкнула [маці]. — Не ўнаравіў нешта пану. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Раздумваючы, зразумець што‑н., прыйсці да якога‑н. вываду, заключэння. Памеркаваўшы ды падумаўшы, можна да чаго-небудзь і дадумацца. Колас. Цешча была на дзіва лагоднай і старалася чым можна дагадзіць зяцю. Міхась дадумацца не мог, што раптам з ёю сталася. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уго́днік, ‑а, м.

1. Разм. зневаж. Той, хто імкнецца дагадзіць каму‑н.; угодлівы чалавек.

2. Уст. У рэлігійным уяўленні — святы, які ўгадзіў богу сваім бязгрэшным жыццём. На покуце над сталом віселі абразы ў просценькіх саматужных асадках, але пад шклом, каб мухі не забруджвалі твары святых угоднікаў. Колас. Цётка Тэкля, самая набожная ў вёсцы жанчына, пераблытала і накрыла чыгун з бульбай для свіней абразом Міколы ўгодніка. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выго́да ’камфорт’ (БРС, Байк. і Некр.); ’зручнасць, утульнасць, спакой’ (Гарэц.); ’дастатак, задавальненне’ (КЭС, лаг.); ’прыволле, добрыя ўмовы’ (Цых.), выго́ддзе ’прывольнасць, зручнасць’ (Гарэц., Шат., Байк. і Некр.), выго́дна ’прывольна’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Параўн. формы з іншым націскам: рус. выгода, укр. ви́года ’зручнасць, утульнасць, спакой’; выгі́ддя ’зручнасць, прыволле’, польск. wygoda ’зручнасць, камфорт; задавальненне патрэб’. Ад вы́гадзіцьдагадзіць, дапасаваць’; параўн. гадзі́ць ’мірыць, дастасоўваць’, параўн. рус. уго́дье ’паша, прыволле’, геаграфія і націск, магчыма, сведчаць пра запазычанне з польск. wygoda, параўн. з іншым націскам: вы́гада (гл.), а таксама выгода (Федар. 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Разм.

1. Нарабіць чаго‑н. кепскага, гадкага каму‑н., нашкодзіць. Як бы ні радзіў, абы не падгадзіў. Прыказка.

2. (пераважна з адмоўем «не»). Зрабіць што‑н. не так, як належыць; сапсаваць. — Націскай, Ігнат, націскай! — Не паддавайся, Алеся, наляж!.. — Алеська, не падгадзь! Скрыган.

падгадзі́ць, ‑гаджу́, ‑го́дзіш, ‑го́дзіць; зак.

Разм.

1. Угадзіць, дагадзіць каму‑н.

2. пераважна безас. Стаць, быць спрыяльным (пра надвор’е). [Мароз:] — Падгадзіла з дожджыкам — і ўраджай, не падгадзіла — няма яго. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. што. Давесці да жаданага канца, да згоды.

У. справу.

У. спрэчнае пытанне.

У. канфлікт.

2. каго (што). Змясціць, прыстроіць куды-н.; дапамагчы паступіць на работу, вучобу.

У. хворага ў шпіталь.

У. на кватэру.

У. юнака на працу.

3. каго-што. Зручна размясціць, палажыць, паставіць.

У. калодачны вулей на дрэве.

4. каму. Унаравіць, дагадзіць (разм.).

Гэтаму чалавеку цяжка ў.

5. што. Прывесці ў належны парадак; зрабіць прыгодным для карыстання (разм.).

У. усё ў хаце.

У. станок.

6. Паспець прыбыць куды-н. у пэўны час (разм.).

Уладзіў пад самы абед.

|| незак. ула́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—6 знач.).

|| наз. ула́джванне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыгадзі́ць, прыгодзі́ць ’даць, паспрыяць’ (ТС), прігадзі́цца ’спатрэбіцца; прыдацца’ (Бяльк.), прыгадзі́ць (безасаб. прыгадзі́ла) ’нечакана прыйсці’: коли цебе тут пригодзило? (Нас.). Працягвае ст.-бел. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца; адбыцца, здарыцца’ (Ст.-бел. лексікон), пригожатися ’здарацца; трапляцца, прыходзіцца’ (Статут 1529), якое, у сваю чаргу, з прасл. *prigoditi () < *goditi () (Бабік, Зб. памяці Слаўскага, 65; ЭССЯ, 6, 188–190); параўн. ст.-рус. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца, быць прыдатным; аказацца, быць; адбыцца, здарыцца’, серб.-харв. пригодити (се), пригађати (се) ’здагадвацца’, балг. дыял. прыга́дам ’дагаджаць, рабіць прыемнасць’, прига́ждам ’тс’, чэш. přihoditi ’дадаць, прыбавіць’, славац. prihodiť ’тс’, рус. дыял. пригоди́ть ’даць магчымасць зрабіць, садзейнічаць, спрыяць’, пск., смал. пригоди́ться, пригожа́ться ’спатрэбіцца’, ’удацца, выпасці; выдацца’, укр. пригоди́тидагадзіць’, пригоди́тися ’здарыцца, адбыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)