разруша́ть несов.

1. разбура́ць, разбу́рваць; (разваливать) разва́льваць;

2. перен. разбу́рваць, псава́ць; (губить) губі́ць; (расстраивать) расстро́йваць; см. разру́шить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тапі́ць¹, таплю́, то́піш, то́піць; незак.

1. каго-што. Прымушаць тануць, затапляць.

Т. варожыя караблі.

2. перан., каго-што. Губіць, выдаючы, нагаворваючы на каго-н. (разм.).

3. перан., што. Заглушаць у сабе (думкі, пачуцці і пад.; разм.).

Т. гора ў працы.

|| зак. патапі́ць, -таплю́, -то́піш, -то́піць; пато́плены і утапі́ць, утаплю́, уто́піш, уто́піць; уто́плены.

|| наз. тапле́нне, -я, н. і патапле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згубі́цель, ‑я, м.

Той, хто губіць, загубіў каго‑, што‑н. — Слухаеш, што там у вас у сям’і гавораць. Што я гад, што я згубіцель. Чорны. Акрамя насякомых — згубіцеляў лесу, ёсць у дрэў і сябры, іх верныя абаронцы. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалазу́бы, ‑ая, ‑ае.

1. Разм. З выскаленымі зубамі. Воўк пад дубам скалазубы — Ажно страх — Барана патрошыць, губіць У кустах. Шушкевіч.

2. у знач. наз. скалазу́быя, ‑ых. Сямейства марскіх рыб з тоўстым, кароткім, часам шарападобным, целам і выцягнутымі накшталт дзюбы сківіцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ме́рхаць, ме́рхоть ’рабізна на вадзе ад хуткага цячэння’ (паўд.-усх., Бел.-рус. ізал.). З укр. мовы. Параўн. мо́рхлий ’зморшчаны’, моршо́к ’маршчына’, ме́рхнути ’гаснуць, губіць бляск’, ’жухнуць’. Да моршчыцца (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 518.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Губ ’мера палатна’ (Сцяшк.). Да гнуць, губі́ць, гіба́ць (гл.). Параўн. і гі́ба ’мера палатна’ (гл.). Да гэтай групы слоў, здаецца, адносіцца і губа́ ’кавалак зямлі, які селянін мог узараць на працягу дня сахой’ (Яшкін). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 164–165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́ра ’страта’ (Юрч. Вытв.), сці́рства ’тс’ (Касп.). Параўн. укр. дыял. стира ’напасць’. Вытворныя ад сціраць ’знішчаць’: со свету сціраюць (Нас.), сціра́цца ’разбурацца, гінуць, знікаць, прападаць’ (Юрч. Вытв., ТС), што да церці (гл.); да семантыкі параўн. стараж.-рус. терѧтигубіць, спусташаць’, рус. поте́ря ’згуба’, теря́ть ’губляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загубі́ць, ‑гублю, ‑губіш, ‑губіць; зак., каго-што.

1. Давесці да гібелі, смерці; пагубіць. Загубіць чалавека. □ У калідоры пачуўся дзікі крык гаспадыні: — Эдвар, што ты робіш?! Ты нас усіх загубіш! Маўр.

2. Марна, без карысці патраціць (час, грошы і пад.). Процьму грошай на дарогу марна загубіла. Колас.

•••

Загубіць жыццё чыё — зрабіць няшчасным, бязрадасным чыё‑н. існаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́шчыць ’даводзіць да галечы’ (Нас.), ’знішчаць, зніштажаць, губіць, спусташаць, прымяншаць’ (Гарэц.), ’спусташаць’ (Яруш.), ’знішчаць’ (Шат., Бяльк.), нішчыцца ’гінуць, прападаць’ (ТС), укр. нищити ’спусташаць, знішчаць’, польск. niszczyć ’ператвараць у нішто, марнаваць, знішчаць, спусташаць’. Выводзяць з прасл. *nīsti̯‑ (гл. нішчэ́ць) (Брукнер, 364; Фасмер, 3, 77), што ўзыходзіць да *ničьto, гл. нішто (ESSJ SG, 2, 489).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праяты́рыць ’прайграць грошы’ (Нас.). Магчыма, слова ўтворана на беларускай глебе ад польск. tyrać, teraćгубіць, знішчаць; траціць (час, годы і да т. п.)’ з дапамогай прыставак пра- і а‑ (гл. a2) з інтэрвакальным ‑j‑. Няясна, ці адносіцца сюды ж рус. паўн. проты́рить, проты́ркаць ’прагуляць, прамантачыць’. Магчыма, апошняе да ты́ркаць, то́ркаць. Хутчэй за ўсё, да гукапераймальнага тырр, параўн.: грошы тырръ, и покацились (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)