прагры́зці, ‑грызу, ‑грызеш, ‑грызе; пр. прагрыз, ‑ла; заг. прагрызі; зак., што.
1. Грызучы, зрабіць дзірку. Мядзведзіца прагрызла ўначы драўляную падлогу, зрабіла падкоп і ўцякла ў пушчу. В. Вольскі.
2. і без дап. Грызці некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак., каго-што і чаго.
Разм. Грызці доўга, неаднаразова; пагрызці многа чаго‑н. Шмат я выходзіў бароў, Горкіх папагрыз асінак І таму сярод звяроў Самы дужы стаў асілак. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угрыза́ть несов.
1. (разгрызать) прост. угрыза́ць;
2. перен., уст. му́чыць, гры́зці;
со́весть угрыза́ет сумле́нне му́чыць (грызе́).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дваі́стасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дваістага. А разам з гэтым постаць цара вынікала ва ўяўленні ў сваёй страшнай дваістасці: цар лагодны, партрэты цар, і цар, паказаны ў кніжачцы, драпежны цар-ашуканец са злосна вышчаранымі зубамі, гатовымі грызці людское цела. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Згры́жа, згри́жа ’штодзённая лаянка’ (Нас.). Укр. згри́жа, згриза́ ’душэўная мука’ (Жэлях.). Параўн. укр. згризота (= гризота) ’душэўная му́ка’, польск. zgryz, zgryzoty ’клопат, засмучэнне’, славац. zhryz ’сварка’. Параўн. грыжа (гл.) і балг. грижа ’клопат’. Ад дзеяслова з‑грыз‑ці (гл. грызці) з суфіксам ‑j‑a (як грыжа ад грызці) і пераходам значэння балг. тыпу, аднак з захаваннем семантычнай сувязі з дзеясловам грызціся ’лаяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́рна,
Разм.
1. Прысл. да горны 2.
2. безас. у знач. вык. Пра цяжкі прыгнечаны стан, у якім знаходзіцца хто‑н., перажываючы гора. І было самотна, надта было горна, Было многа крыўды, было многа слёз. Гурло. Пачынаюць думкі грызці — сумна, горна. Дзяргай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лістагры́з ’назва жука-лістаеда’ (сен., КЭС), рус. пск., смал. листгрыз ’тс’, чэш. listohryz ’жук Seraptia’. Прасл. listohryzъ — словаскладанне на аснове listъ > ліст і gryzti > гры́зці (гл.) (Трубачоў, Эт. сл., 15, 145).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муры́жыць ’церці’, ’няўмела вастрыць’, ’сварыцца, грызці’ (Юрч.), ’цягаць туды-сюды’ (Бяльк.). Рус. пенз., ленінгр. муры́жить ’нудна лаяць’, муры́сать ’мучыць, тузаючы, торгаючы’, варон. мура́жить ’лаяць’, кастр. мурзова́ть ’даводзіць каго-небудзь гульнёй да стомы’, перм. мурлы́жить ’здзекавацца’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гры́жа 1 ’грыжа’ (БРС). Рус. гры́жа, укр. гри́жа ’тс’ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 161–162). Да *gryz‑ti ’грызці’: *gryz‑ja. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 466.
Грыжа 2 ’сварка, лаянка і да т. п.’ (Нас.) ’згрызота’ (Шат., Сцяц.), ’грызня’ (Жд. 1). Належыць да слав. (прасл.) *gryža ’хваляванне, клопаты, гора, хвароба, рана, згрызота і г. д.’ (агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 161–162), якое паходзіць з *gryz‑ja (да *gryzti ’грызці’).
Гры́жа 3, грыжан, грыжына ’бручка’ (у паўночнай Беларусу гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40). Запазычанне з літ. мовы (параўн. літ. gríežtas; Смулкова, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасхаро́тваць ’паламаць’ (карэліц., Шатал.). Славен. hfdati ’грызці, моцна біць’, ’есці с хрустам’, серб.-харв. лікск. rdati ’тс’, ’сварыць’, дуброўніцк. hrdati ’біць, моцна грукаць’. Узыходзяць да прасл. skwditi/skorditi, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. skardўti ’разгрызаць’, ’разрываць’, ’таўчы’, лат. skärdtt ’драбіць, таўчы’ (Трубачоў, 8, 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)