групкомсо́рг (группово́й комсомо́льский организа́тор) уст. групкамса́рг, -га м. (групавы́ камсамо́льскі арганіза́тар).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Караго́д, рус. корогод, укр. корогод. Варыянты ад харавод (рус. хоровод, якое да хор (< грэч. χορόςгрупавы танец’) і вадзіць. Змена ‑х‑ на ‑к‑ і ‑в‑ на ‑г‑ не мае тлумачэння (Фасмер, 2, 332–333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

харавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да хору. Харавая культура ў рэспубліцы стаіць на вельмі высокім узроўні. «Беларусь». // Які выконваецца хорам, прызначаны для выканання хорам. Харавыя народныя песні.

2. Разм. Групавы, калектыўны. Харавое чытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлюб, род. шлю́бу м.

1. брак; супру́жество ср.;

2. (обряд) венча́ние ср.; бракосочета́ние ср.;

грамадзя́нскі ш. — гражда́нский брак;

групавы́ ш. — группово́й брак;

марганаты́чны ш. — морганати́ческий брак;

браць (узя́ць) ш. — вступа́ть (вступи́ть) в брак;

ісці да шлю́бу — идти́ под вене́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлюб, ‑у, м.

1. Сямейны саюз мужчыны і жанчыны; сумеснае, узаконенае жыццё мужчыны і жанчыны. Зарэгістраваць шлюб. Скасаваць шлюб. □ Жанчына, якая не мае моцнай апоры ў шлюбе, болей зацікаўлена ў працы на вытворчасці, лічыць яе неабходнай. «Маладосць». З прыходам фашыстаў на беларускую зямлю зноў выплылі на паверхню старыя прыватнаўласніцкія адносіны — улада кулака, шлюб без кахання, па прымусу таго, хто валодае багаццем. Бярозкін.

2. Абрад, цырымонія ўступлення ў такі саюз. Было ясна — без шлюбу ў царкве Андрэй не згодзен аддаць Насці. Колас. На суботу дамовіліся ехаць у загс, альбо, як у такіх выпадках гаварылі ў Рубяжы, да шлюбу. Дубоўка.

•••

Грамадзянскі шлюб — а) шлюб, які заключаецца ў органах дзяржаўнай улады без удзелу царквы; б) (разм. уст.) свабоднае сужыццё мужчыны і жанчыны.

Групавы шлюб — старадаўняя форма шлюбу, пры якой кожны мужчына адной групы мог знаходзіцца ў сужыцці з кожнай жанчынай другой групы.

Законны шлюб — шлюб, заключаны згодна з існуючым законам аб шлюбе.

Марганатычны шлюб — шлюб паміж членамі царскага дому і жанчынай не царскага роду, які не дае права наследаваць прастол.

Фіктыўны шлюб — несапраўдны шлюб, які бяруць з карыслівай мэтай, каб абысці пэўныя законы.

Браць (узяць) шлюб гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)