ламаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Перавозчык цяжкіх грузаў (разм.).

Л. прывёз дровы.

2. Парода дужых коней, на якіх перавозяць вялікі груз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легкава́жны, -ая, -ае.

1. Які мае невялікую ці недастатковую вагу.

Л. груз.

2. перан. Легкадумны, несур’ёзны, павярхоўны.

Л. выпад.

|| наз. легкава́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бала́ст, -у, М -сце, м.

1. Спецыяльны груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата.

2. перан. Што-н. лішняе, непатрэбнае, што не прыносіць ніякай карысці.

3. Шчэбень або пясок, якім засыпаюць чыгуначнае палатно і на які ўкладваюць шпалы (спец.).

Сухі б.

Платформы з баластам.

|| прым. бала́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згрузі́ць, -ужу́, -у́зіш, -у́зіць; -у́жаны; зак., што.

Зняць які-н. груз з чаго-н.

З. мяхі з бульбай з воза.

|| незак. згружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грузаадпра́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто адпраўляе груз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскантава́ць

‘абчасаўшы што-небудзь (дошку, бервяно, камень і г. д.), зрабіць кант; перавярнуць што-небудзь (груз пры перамяшчэнні або выраб пры апрацоўцы)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расканту́ю расканту́ем
2-я ас. расканту́еш расканту́еце
3-я ас. расканту́е расканту́юць
Прошлы час
м. раскантава́ў раскантава́лі
ж. раскантава́ла
н. раскантава́ла
Загадны лад
2-я ас. расканту́й расканту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час раскантава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

расканто́ўваць

‘абчэсваючы што-небудзь (дошку, бервяно, камень і г. д.), рабіць кант; пераварочваць што-небудзь (груз пры перамяшчэнні або выраб пры апрацоўцы)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. расканто́ўваю расканто́ўваем
2-я ас. расканто́ўваеш расканто́ўваеце
3-я ас. расканто́ўвае расканто́ўваюць
Прошлы час
м. расканто́ўваў расканто́ўвалі
ж. расканто́ўвала
н. расканто́ўвала
Загадны лад
2-я ас. расканто́ўвай расканто́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час расканто́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грузаатрыма́льнік, ‑а, м.

Той, на чыё імя адпраўляецца груз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звышнарматы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які перавышае ўстаноўленыя нарматывы. Звышнарматыўны груз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракапудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які важыць сорак пудоў. Саракапудовы груз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)