нава́ривать несов.

1. техн. нава́рваць;

2. (стряпать) нава́рваць, гатава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

электрапліта́, ‑ы, ДМ ‑ліце, ж.

Пліта (у 2 знач.), якая працуе на электраэнергіі. Гатаваць на электрапліце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куха́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Гатаваць стравы; быць кухарам, кухаркай. Нядаўна, як хварэла маці, дзед сам кухарыў. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіпяці́ць, -пячу́, -пяці́ш, -пяці́ць; -пяці́м, -пеціце́, -пяця́ць; -пячо́ны; незак., што.

1. Награваючы, даводзіць да кіпення; гатаваць.

К. малако.

2. Трымаць, варыць у кіпені; стэрылізаваць.

|| зак. закіпяці́ць, -пячу́, -пяці́ш, -пяці́ць; -пяці́м, -пеціце́, -пяця́ць; -пячо́ны (да 1 знач.).

|| наз. кіпячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варыць, гатаваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

флакі́раваць

‘нанесці (наносіць) на паверхню валокнаў хімічна апрацаванага тэкстылю для надання паверхні аксаміцістасці (флакіраваць тканіну); прыгатаваць (гатаваць) плюшчанае зерне з папярэдняй яго апрацоўкай (флакіраваць зерне)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. флакі́рую флакі́руем
2-я ас. флакі́руеш флакі́руеце
3-я ас. флакі́руе флакі́руюць
Прошлы час
м. флакі́раваў флакі́равалі
ж. флакі́равала
н. флакі́равала
Загадны лад
2-я ас. флакі́руй флакі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час флакі́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

флакі́раваць

‘нанесці (наносіць) на паверхню валокнаў хімічна апрацаванага тэкстылю для надання паверхні аксаміцістасці (флакіраваць тканіну); прыгатаваць (гатаваць) плюшчанае зерне з папярэдняй яго апрацоўкай (флакіраваць зерне)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. флакі́рую флакі́руем
2-я ас. флакі́руеш флакі́руеце
3-я ас. флакі́руе флакі́руюць
Прошлы час
м. флакі́раваў флакі́равалі
ж. флакі́равала
н. флакі́равала
Загадны лад
2-я ас. флакі́руй флакі́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час флакі́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Кухто́рыцьгатаваць, кухарыць’ (ТС). Да кухтаў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фарш, ‑у, м.

Здробненае мяса для прыгатавання розных відаў ежы. Свіны фарш. Гатаваць фарш для катлет. // Любая дробна нарэзаная начынка. Грыбны фарш. Маркоўны фарш.

[Фр. farce ад лац. farcio — начыняю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стря́пать несов., разг.

1. (обед) гатава́ць;

2. перен., пренебр. майстрава́ць, кле́іць; фабрыкава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)