гарвыканка́м м. (гарадскі́ выкана́ўчы камітэ́т) горисполко́м (городско́й исполни́тельный комите́т)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

горисполко́м (городско́й исполни́тельный комите́т) гарвыканка́м, -ма м. (гарадскі́ выкана́ўчы камітэ́т).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ме́скі1, ме́ськігарадскі’ (Бяльк.), ’местачковы’ (ТС). Ст.-рус. мѣский ’тс’, якое з мѣстский (XVI ст.). Да ме́ста1 (гл.).

Ме́скі2 ’здобны, пышны (аб пірагу)’ (Нар. Гом.). З польск. miejskiгарадскі’ (якое са ст.-польск. mieśćki) у словазлучэнні chleb miejski ’хлеб з пшанічнай мукі, пытляванай не да канца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бю́ргер, ‑а, м.

1. Уст. Гарадскі жыхар; гараджанін (у Германіі і некаторых іншых краінах).

2. перан. Абывацель, мешчанін.

[Ням. Bürger.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́скасць ’гарадское палажэнне, спосаб жыцця’ (Нас.). Беларускае. Відаць, штучнае ўтварэнне ад мескігарадскі’ < ст.-рус. мѣский < мѣстский < мѣсто ’горад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гороно́ (городско́й отде́л наро́дного образова́ния) гарана́ нескл., м. (гарадскі́ аддзе́л наро́днай адука́цыі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэпута́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы.

Гарадскі Савет дэпутатаў.

Д.

Нацыянальнага сходу.

2. Выбарная асоба, упаўнаважаная выконваць якія-н. даручэнні.

|| ж. дэпута́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дэпута́цкі, -ая, -ае.

Д. мандат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарана́ ист., нескл., м. (гарадскі́ аддзе́л наро́днай асве́ты) гороно́ (городско́й отде́л наро́дного образова́ния)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

герб (род. герба́) м. герб;

дзяржа́ўны г. — госуда́рственный герб;

гарадскі́ г. — городско́й герб

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смяця́р, смецяра, м.

Чалавек, які збірае і вывозіць смецце. Гарадскі смяцяр на параконным возе кожнай раніцы пад’язджаў да лагернай брамы браць двух палонных. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)