поноси́тьI несов. (порочить) га́ньбіць, знеслаўля́ць; (ругать) ла́яць; (оскорблять) зневажа́ць, абража́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прославля́ть несов.

1. праслаўля́ць; услаўля́ць;

2. (порочить) разг. нясла́віць, га́ньбіць, га́ніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ганьбава́ць, га́ньбіць, гане́бны. Гл. га́ньба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апазо́рваць ’насміхацца’ (Сцяшк.), з рус. опозориватьганьбіць, знеслаўляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́яць, ла́ю, ла́еш, ла́е; лай; ла́яны; незак., каго-што.

1. Называць лаянкавымі словамі, ганьбіць.

Л. адна адну.

2. Дакараць, рабіць вымову.

Настаўнік лаяў вучня за прагул.

|| зак. вы́лаяць, -лаю, -лаеш, -лае; -лай; -лаяны і абла́яць, -ла́ю, -ла́еш, -ла́е; -ла́й; -ла́яны.

А. у газеце (адмоўна выказацца пра каго-, што-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сканда́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца скандалам (у 1 знач.), які ганьбіць каго-н.

Скандальная гісторыя.

2. Які пастаянна робіць скандалы (у 2 знач.).

Скандальная асоба.

С. характар.

3. Які мае адносіны да скандалу.

С. дзень.

Скандальная хроніка газет (дзе апісана што-н. ганебнае).

|| наз. сканда́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

посрамля́ть несов.

1. саро́міць, сарамаці́ць; (позорить) га́ньбіць, ганьбава́ць; нясла́віць, знеслаўля́ць;

2. (обличать) выкрыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́вить несов.

1. сла́віць;

сла́вить геро́я сла́віць геро́я;

2. (порочить) разг. нясла́віць, га́ньбіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́мбіцьганьбіць’ (Нас.). Як і гамба, гамбаваць (гл.), узнікла пры дапамозе асіміляцыі, ‑ньб‑ > ‑мб‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; каго-што і без дап.

1. Рабіць брудным, пэцкаць.

2. Рабіць смецце; смеціць.

3. перан. Няславіць, ганьбіць, зневажаць; чарніць.

•••

Рукі брудзіць — умешвацца ў брудную справу, у непрыемную гісторыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)