цалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Разм. Дошка таўшчынёй у адну цалю. Блізка ад вуліцы проці першага ганка стаяла студня са стрэшкай, зробленай з новых, жоўтых, пагабляваных сасновых цалёвак. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галга́н, ‑а, м.

Уст. лаянк. Галадранец; нягоднік. Пан пачынае з высокага ганка: — Як ты асмеліўся, галган пракляты, каля палаца хадзіць панібратам? Дубоўка. — Хапай, хапай яго, галгана! — закрычаў пан на лёкая. — Гэта ж Рымша! Якімовіч.

[З польск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парка́нчык, ‑а, м.

Памянш. да паркан; невысокі паркан. Машына стаяла каля самага ганка. Ніколі гэтага не дазвалялася, каб ламаць кусты і парканчык. Лобан. Вось і домік сувязнога. Невысокі парканчык, праз які відаць увесь двор. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балва́н, ‑а, м.

1. Вылепленая або высечаная з якога‑н. матэрыялу фігура чалавека. Насупраць ганка стаяў вылеплены Мсціславам снегавы балван. Караткевіч.

2. Лаянк. Дурань. І раптам Валодзю нясцерпна захацелася прымусіць гэтых балваноў выцягнуцца перад ім. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задуме́ннасць, ‑і, ж.

Стан і ўласцівасць задуменнага. Нейкая дзяўчына, невысокая, без хусткі, ішла да ганка, крыху схіліўшы галаву ў задуменнасці. М. Стральцоў. Арон сядзеў перад акном, і цень глыбокай задуменнасці ўсё яшчэ бегаў па твары. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папы́хкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Пыхкаць злёгку, час ад часу. Каля прыступак стаяў кандуктар з ліхтаром і глядзеў уперад, дзе спакойна і мірна папыхкваў паравоз. Лобан. Вацлаў Незвал сядзеў на прыступках.. ганка, задуменна папыхкваў люлькай. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.

1. каго-што. Коцячы, наблізіць або даставіць, змясціць пад што-н.

П. бочку да склепа.

П. камень пад сцяну.

2. Хутка пад’ехаць куды-н. (разм.).

Брычка падкаціла да самага ганка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раптоўным адчуванні болю, жаласлівасці і пад.

Да сэрца падкаціла трывога.

|| незак. падко́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падка́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.) і падко́чванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і адко́паны; зак., каго-што.

1. Капаючы, адшукаць, дастаць; выкапаць.

А. клад.

2. перан. Знайсці што-н. рэдкае і пад.; адшукаць (разм.).

Дзе вы адкапалі такую кнігу?

3. Адкідаць што-н. ад (з) чаго-н.

Адкапаць снег ад ганка.

4. Выканаўшы сваю норму, кончыць капаць, капацца (разм.); зрабіцца непрыгодным для капання.

Селянін ужо адкапаў сваё (перан.).

|| незак. адко́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адко́пванне, -я, н. і адко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагубі́ць, ‑гублю, ‑губіш, ‑губіць; зак., каго-што.

1. Зак. да губіць.

2. Тое, што і пагубляць. Збягаючы з ганка, [Гертруда] пагубіла з ног незашнураваныя чаравікі і босая, калючы з непрывычкі ногі і абдзіраючы іх, выбегла за дом. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплаве́ц, ‑лаўца, м.

Невялікі поплаў. Давёўшы разору да прырэчнага паплаўца, [Міхась] гукнуў да Ніці: — Хопіць на сёння. Якімовіч. [Жанчына] спусцілася з падгнілага ганка на маленькі дворык, адгароджаны ад вялікага нізкай агароджай.. Скрозь была трава, мятліца — як паплавец які перад ганкам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)