Стан і ўласцівасць задуменнага. Нейкая дзяўчына, невысокая, без хусткі, ішла да ганка, крыху схіліўшы галаву ў задуменнасці.М. Стральцоў.Арон сядзеў перад акном, і цень глыбокай задуменнасці ўсё яшчэ бегаў па твары.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)