надзіма́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які надзімаецца паветрам або газам. Надзіманая лодка.

2. перан. Разм. Поўны пыхі, важнасці; ганарысты. Твар інспектара пыхаў такой грэблівасцю, такой надзіманай непавагай, што Кох аж разгубіўся. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадсту́пны, ‑ая, ‑ае.

Такі, да якога нельга звярнуцца з просьбай, пытаннем; ганарысты, фанабэрысты. Звонку гэта быў чалавек грозны і непадступны. Лупсякоў. // Які ўласцівы такому чалавеку. У важкім, як бы непадступным Васілёвым позірку спадылба.. Шабета ўлавіў штосьці нядобрае, звераватае. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыхлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Фанабэрысты, празмерна ганарысты. Нібы абудзіўшыся ад сну, .. [Ганна Паўлаўна] ўбачыла перад сабою рэальнага Падаляку — самазадаволенага, пыхлівага, з трох’ярусным падбародкам і чырвоным паркам. Вірня. // Які выяўляе, выказвае фанабэрыстасць, ганарыстасць. Прыняўшы пыхлівую паставу,.. [Мельнік] гатоў быў абвінаваціць праціўніка ва ўсіх зямных грахах. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзьму́цца, -дзьму́ся, -дзьме́шся, -дзьме́цца; -дзьмёмся, -дзьмяце́ся, -дзьму́цца; -дзьмі́ся; зак.

1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.

Ветразь надзьмуўся.

2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.

3. перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).

4. перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).

Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.

|| незак. надзіма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бу́чны ’буйны’ (Нас.; б. пшаніца). Укр. бучни́й. Мабыць, запазычанне з польск. buczny (падрабязна аб польскім слове Слаўскі, 1, 48). Рудніцкі (279–280) адносіць укр. бучни́й да бу́ча трывога, мітусня’ (да апошняга параўн. Фасмер, 1, 256). Параўн. ст.-бел. бучныйганарысты, надзьмуты’ (< польск.; Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рды ’горды, ганарысты, недаступны’ (Нас.), ’горды’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж га́рда ’горда’ (Нас., Касп.), га́рдасць ’гордасць’ (Нас.). Ст.-бел. гардый, гардо, гардость (Булыка, Запазыч.). Укр. га́рдий (ст.-укр. гардый). Запазычанне з польск. hardy ’тс’ (таксама gardy), hardość (gardość). Гл. Слаўскі, 1, 405; Булыка, Запазыч., 79; Цімчанка, I, 509; Рудніцкі, 1, 571. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 440.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надзьму́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надзьмуць.

2. перан.; у знач. прым. Важны, ганарысты, поўны пыхі. Важны надзьмуты Гунава павольна абышоў стол. Самуйлёнак.

3. перан.; у знач. прым. Пакрыўджаны, незадаволены, сярдзіты. Надзьмуты, злы, расчараваны, Ідзе пан Богут у свой двор. Колас. // Які выражае крыўду. Цяпер .. [Федзя] гаварыў сур’ёзна, і выгляд у яго быў надзьмуты. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Танта́цыя (танта́ція) ’цяга, прыхільнасць’: Янук мае тантацыю да маей Анэткі (Ласт.). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск. tantonić się ’палаць’, магчыма, звязанага з польск. tantny ’які многа можа, здолее; ганарысты, непакорны’, што з лац. tantus ’такі вялікі’ (Брукнер, 565). Параўн. таксама чэш. tantovat ’льсцівымі словамі прывабліваць’ ад ст.-чэш. tant ’балбатня; драбніца’ з ням. Tand ’пустая балбатня, жарты’ (Махэк₂, 636).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задава́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑вацы, Т ‑ай, ж.

Разм. Фанабэрысты, ганарысты чалавек; зазнайка. Раней яна, Паліна Фёдараўна, лічыла Вікторыю Аркадзеўну і ганарыстай, і задавакай, і ўсё гэта толькі праз тое, што яны не ведалі адна адну. Паслядовіч. [Валіку] стала крыўдна, што яго папраўляе дзяўчынка, ды яшчэ пры ўсіх. «Задавака ўсё ж яна. Выхваляецца, што многа ведае». Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́йкі, ‑ая, ‑ае.

1. Рашучы, энергічны, смелы. Рыгорка — хлопчык здольны, бойкі і вельмі ганарысты. Колас. «Ну, будзе дзянёк!» — .. падумала .. [Таня], міжвольна прыслухоўваючыся да голасу бойкага юнака ў карычневай футболцы. Даніленка.

2. Жвавы, скоры. А жыў там адзін чалавек. З выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэню не лезе. Якімовіч.

3. Ажыўлены, поўны руху, дзейнасці. Бойкі шлях. Бойкі гандаль. □ Самы бойкі клёў плоткі назіраецца, як правіла, на досвітку і позна ўвечары, калі яе касякі выходзяць на кармленне пад берагі. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)