цік¹, -у, м. (спец.).

Нервовы стан, пры якім назіраецца міжвольнае перасмыкванне мышцаў твару, галавы, плячэй.

|| прым. ціко́зны, -ая, -ае.

Цікозная сутарга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўрастэні́я, -і, ж.

Неўроз, пры якім павышаная ўзбуджальнасць спалучаецца з хуткай стамляльнасцю, раздражняльнасцю, болем галавы, парушэннем сну.

|| прым. неўрастэні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чака́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Птушка сямейства драздовых з чорным або чорнабурым апярэннем галавы.

Чорнагаловы ч.

|| прым. чака́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаўпці́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пе́цца; незак. (разм.).

Не выходзіць з галавы; вярзціся.

Не спаў, усю ноч нешта чаўплося.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што.

Узмахам рукі, галавы адагнаць, адкінуць.

А. камароў.

|| незак. адма́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турба́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанага вакол галавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каса́¹, -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж.

Доўгія заплеценыя разам валасы.

Улажыць касу вакол галавы.

Расплесці касу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залы́сіна, -ы, мн. -ы, -сін, ж.

1. Участак галавы ад ілба над скронню, не пакрыты валасамі.

2. Месца на ствале дрэва, дзе садрана кара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалма́, -ы́, мн. чалмы́, ча́лмаў, чалма́м, ж.

Мужчынскі галаўны ўбор у мусульман: доўгі кавалак тканіны, абгорнуты некалькі разоў вакол галавы.

|| прым. чалмо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чвартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго.

У старажытнасці: пакараць (караць) смерцю адсячэннем рук, ног і галавы.

|| наз. чвартава́нне, -я, н.