паго́йдвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Гайдацца злёгку або час ад часу. Байдарка ціха пагойдваецца на блакітнай спакойнай вадзе. В. Вольскі. У паднябессі ледзьве пагойдваліся вяршыні старых бяроз. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгайда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і разго́йдаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.
1. Прымусіць моцна гайдацца (гойдацца).
Р. арэлі.
2. Гайдаючы (гойдаючы) каго-, што-н., надаць яму сілу інерцыі для кідання.
Р. за рукі-ногі і кінуць у ваду.
|| незак. разго́йдваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Га́йданка ’гушкалка’ (Сцяшк.), гайда́нка ’арэлі’ (Янк. II), гайда́нка (БРС) = рус. ’качка, боўтанка’. Утварэнне ад гайда́ць, гайда́цца (гл.) паводле аналагічнай мадэлі гуля́ць — гуля́нка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загайда́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і заго́йдацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Гайдаючыся, стаміцца, абяссілець. Загайдацца на арэлях.
загайда́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і заго́йдацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць гайдацца, гойдацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Рытмічна калыхацца, гайдацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Пан курыў, седзячы ў круглым крэсле, і .. гушкаўся назад, наперад, назад, наперад. Галавач. На хвалях гушкаецца мяч. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгайда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і разго́йдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць моцна гайдацца (гойдацца), хістацца з боку ў бок або ўніз і ўверх. Лодка разгойдалас’я. □ У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы, Разгайдалася хмурынак бель. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вэ́гаўка ’гушкалка’ (Сцяшк. МГ). Мабыць, фанетычная трансфармацыя слова *вага́ўка (да вага́цца ’калыхацца, гайдацца’). Вэ́гаўка атрымала свой вакалізм ‑э́‑ па суадносінах тыпу багно́ — бэ́гна, барса́ць — бэ́рсаць, вархо́л — вэ́рхал (дзе пад націскам нібы «аднаўляецца» э).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каўту́н ’каўтун, хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца; зблытаны пук валасоў, поўсці і пад.’ (ТСБМ, БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус. колту́н, укр. ковту́н ’тс’. З усх.-слав. моў запазычана польск. kołtun ’тс’ (дакладней, з укр. мовы). Паводле Фасмера, 2, 298, звязана з такімі лексемамі, як рус. колту́шка ’прывесак, падвеска’, польск. kiełtać się ’калыхацца, гайдацца’. Параўн. Брукнер, 248; Слаўскі, 2, 375. Усх.-слав. *kъlt‑unъ звязана, паводле Слаўскага, там жа, з прасл. дыял. дзеясловам *kъltati ’калыхацца, гайдацца’, вядомым толькі ў частцы слав. моў. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 216. Гл. калдун 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лягу́шкацца ’гушкацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем ⁺ляга́цца ’калыхацца, гайдацца’ (параўн. арханг., наўг., валаг. лягаться ’тс’) і гу́шкацца ’гойдацца’. Лексема ляга́цца ’хістацца’ з’яўляецца роднаснай з чэш. líhati ’рухаць, шавяліць’, літ. lingúoti ’калыхаць’ і г. д. Гл. ля́га 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Каўця́х ’камяк памёту’ (Шат.). Здаецца, фармальна тоеснае з укр. ковтях ’валасы, якія збіліся ў камякі’ (Грынч.). У аснове ляжыць слав.⇉’камяк’, якое можна вывесці з рэальна існуючых лексем, (параўн. каўтун, у якога ёсць значэнне ’збіты пук валасоў, поўсці’). Усх.-слав. *къ11‑ипъ (гл.), магчыма, звязана з прасл. дзеяслова* *kъltati ’калыхацца, гайдацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)