карта́вінка, -і, ДМ -нцы, ж.

Злёгку картавае вымаўленне.

Гаварыць з картавінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

красамо́ўства, -а, н.

Уменне гаварыць прыгожа і пераканаўча; прамоўніцкі талент.

Валодаць красамоўствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каламбу́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

Гаварыць каламбуры.

|| зак. скаламбу́рыць, -ру, -рыш, -рыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

басі́ць, башу́, басі́ш, басі́ць; басі́м, басіце́, бася́ць; незак. (разм.).

Гаварыць, спяваць басам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́тарстваваць, -ствую, -ствуеш, -ствуе; -ствуй; незак. (іран.).

Гаварыць з прэтэнзіяй на красамоўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лухта́, -ы́, ДМ -хце́, ж. (разм.).

Бязглуздзіца, бяссэнсіца, недарэчнасць.

Гаварыць лухту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

труі́зм, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Агульнавядомая, збітая ісціна.

Гаварыць труізмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галяля́шчыць

гаварыць пустое, пустасловіць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. галяля́шчу галяля́шчым
2-я ас. галяля́шчыш галяля́шчыце
3-я ас. галяля́шчыць галяля́шчаць
Прошлы час
м. галяля́шчыў галяля́шчылі
ж. галяля́шчыла
н. галяля́шчыла
Загадны лад
2-я ас. галяля́шчы галяля́шчыце
Дзеепрыслоўе
цяп. час галяля́шчачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

закулды́каць

‘пачаць невыразна гаварыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закулды́каю закулды́каем
2-я ас. закулды́каеш закулды́каеце
3-я ас. закулды́кае закулды́каюць
Прошлы час
м. закулды́каў закулды́калі
ж. закулды́кала
н. закулды́кала
Загадны лад
2-я ас. закулды́кай закулды́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час закулды́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ляля́каць

гаварыць пустое’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ляля́каю ляля́каем
2-я ас. ляля́каеш ляля́каеце
3-я ас. ляля́кае ляля́каюць
Прошлы час
м. ляля́каў ляля́калі
ж. ляля́кала
н. ляля́кала
Загадны лад
2-я ас. ляля́кай ляля́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ляля́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)