бядро́, ‑а; мн. бёдры, ‑аў; н.
Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ. // Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красан], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну? Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ковка ж.
1. (плод, семенная коробочка мака) ма́каўка, -кі ж.;
2. (церковный купол) ма́каўка, -кі ж., ку́пал, -ла м.;
3. (верхняя оконечность чего-л.) ма́каўка, -кі ж., вярша́ліна, -ны ж., вяршо́к, -шка́ м.;
4. (макушка) ма́каўка, -кі ж., вяршо́к, -шка́ м., верхаві́на, -ны ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адкало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.
1. Колючы, аддзяліць; адламаць, адшчапаць. Хвалі крыгу адкалолі, Вір пад крыгай забурліў. Лодку ўзяць Сымон не здолеў, Так на крызе і паплыў. А. Александровіч. [Максім] секануў другі раз на вяршок вышэй і адкалоў тоўстую трэску. Шамякін.
2. перан. Разлучыць з кім‑н., аддзяліць ад каго‑, чаго‑н.
3. Разм. Зрабіць, сказаць што‑н. нечаканае, недарэчнае. Адкалоць штуку. □ Пры сустрэчы з Шаманскім Якуб Малашчыцкі адкалоў той жа завучаны рэверанс са словамі: «Ваша чэсць». Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вярхо́віца ’верх галавы, сярэдзіна верхняй часткі галавы, дзе бывае лысіна’ (навагр., стаўб., З нар. сл.); ’лоб’ (стаўб., КЭС), верхо́віца ’цемя’ (петрык., Шатал.) узнікла ў выніку субстантывацыі прыметніка *вярховы ’верхні’ (< vьrx‑ovъ‑) пры дапамозе суф. ‑іц‑а (< ic‑a). Да верх (гл.). Параўн. ст.-рус. верхъ ’цемя, макаўка’ (з XVI ст.), верховица ’цемя, макаўка, верхняя частка галавы’ (з XVII ст.), рус. вяц., горк. верховка ’цемя галавы раскольніка, якое выстрыгалася, паводле звычаяў веры, як у ксяндза’, літ. viršū́nė ’вяршок, макаўка, вершаліна’, viršùgalvis, galvóvtršis ’цемя, макаўка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́ўка, плёўка, пле́вачка, плі́ўка, плы́вка, плёвачка ’скурка’; ’накіп на паверхні нерухомай вадкасці, ’бросня’, ’дыяфрагма, перапонка, тонкі пласт чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Вешт., Сцяшк. Сл., Мік., Дразд., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Скарбы; рэч., Мат. Гом.; сміл., Стан.), ’паверхня (замест скуры) унутраных органаў’ (Варл.), ’плява ў мясе’ (Растарг.), ’дыяфрагма’ (брэсц., гродз., віц., ЛА, 1), ’вяршок малака пры яго варцы’ (ЛА, 4), пле́вы ’перапонкі на лапах гусей, качак’ (шчуч., беласт., Сл. ПЗБ). Укр. плі́вка ’мяздра’, ’плёнка’, ’плеўка на малацэ’, славац. plievka ’прыкветак’, plievočka ’лускавінка’. Гл. плява́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
са́менькі, ‑ая, ‑ае; займ. азначальны.
Разм. У спалучэнні з назоўнікамі з прасторамі або часавым значэннем выражае гранічную акрэсленасць месца, часу дзеяння. У саменькі поўдзень. □ Тут каза — як скокне ўбок, А Вавёрка — на дубок, Аж на саменькі вяршок. Муравейка. На саменькім ранку дэпутатка сельсавета, не адчыняючы веснічак, крыкнула ў двор: — Волька, ты дома? Скрыган. // Паказвае на непасрэдную блізкасць да каго‑, чаго‑н. За акном, каля саменькае сцяны, дзе стаіць круглаверхі клён, цяпер халодны і аголены, густа-густа збіраецца мрок, нібы гэтая цёмная ноч паставіла тут свайго вартаўніка. Колас. Наша хата стаяла пры саменькай дарозе. Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сли́вки ед. нет
1. смята́нка, -кі ж.; вяршкі́, -шко́ў, ед. вяршо́к, -шка́ м.;
2. перен. (отборная часть) вяршкі́, -шко́ў ед. нет;
◊
снима́ть сли́вки с чего́-л. зніма́ць вяршкі́ з чаго́-не́будзь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ве́рхнік 1 ’адтуліна для дыму ў столі курнай хаты, якая выкарыстоўваецца ў якасці коміна’ (мін. Зял., 2, гродз. Шн., 3). Рус. пск. ве́рхник ’адтуліна ў столі ў курных хатах’; ’акенца ў адрыне’, свярдл. ’юшка ў коміне’. Адпрыметнікавае ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑ік, якое (у дадзеным выпадку) абазначае прадмет паводле яго якасці. Да ве́рхні (гл.). Параўн. вяршок 4 (гл.).
Ве́рхнік 2 ’верхні камень у жорнах’ (Інстр. III, полац., КЭС). Укр. верхня́к, рус. перм., свярдл. верхник, польск. wierzchniak, славен. vrhnják ’тс’. Беларуска-паўночнаруская ізалекса, якая ўзнікла шляхам семантычнай кандэнсацыі ад верхні камень; аналагічна ні́жнік (гл.). Да ве́рхні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
слить сов., в разн. знач. зліць, мног. пазліва́ць; (о сливках — ещё) зняць;
слить во́ду зліць ваду́;
слить сли́вки с молока́ зліць (зняць) вяршо́к з малака́;
слить две гру́ппы уча́щихся зліць дзве гру́пы навучэ́нцаў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыні́зіць, ‑ніжу, ‑нізіш, ‑нізіць; зак., каго-што.
1. Паставіць у зневажальнае становішча. [Мікітава] рашучая хада і выраз твару ясна казалі, што ён надумаўся зрабіць нешта такое, што павінна стварыць моцнае ўражанне і прынізіць тых, хто быў не згодзен з ім. Колас. [Міхал Сцяпанавіч:] — Мне вельмі балюча было глядзець і слухаць тое, як .. [Генадзь] гатовы быў плявузгаць на цябе абы-што, каб толькі прынізіць цябе і хоць на вяршок узвысіцца самому. Сабаленка. [Зыбіну] здавалася, што такая, як ён баяўся ў думках, шкалярская цікаўнасць прынізіць яго перад рабочымі, і ён стараўся ўдаваць з сябе чалавека заклапочанага, хмурнага. Мележ.
2. Зменшыць, знізіць (значэнне, ролю каго‑, чаго‑н.). Цяжка яму, Алесю, будзе, калі Адам Лаўрэнавіч падумае, што ўсё гэта падладжана знарок, каб прынізіць яго, Пыльца, аўтарытэт. Шамякін.
3. Пазбавіць узвышанасці, уздыму. Прынізіць настрой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)