паадціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адцерці ўсё, многае або вярнуць адчувальнасць расціраннем усяму, многаму.

П. плямы.

П. абмарожаныя вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акупі́ць, -уплю́, -ўпіш, -ўпіць; -ўплены; зак., што.

Вярнуць што-н. патрачанае, выдаткаванае.

А. расходы.

|| незак. акупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і аку́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапа́шчы, -ая, -ае (разм.).

1. Такі, які нельга вярнуць, атрымаць назад.

Прапашчыя грошы.

2. Безнадзейны, ні да чаго не прыгодны.

Прапашчая справа. П. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэдытаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны вярнуць тое, што ўзяў у крэдыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Вярнуць чалавеку прытомнасць. Адкачаць тапельца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некрэдытаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не можа пагасіць крэдыт, вярнуць доўг. Некрэдытаздольная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адха́яць, -ха́ю, -ха́еш, -ха́е; -ха́й; -ха́яны; зак., каго-што.

1. Вярнуць прытомнасць; адратаваць (разм.).

А. хворага.

2. Ачысціць, адмыць, агледзець.

|| незак. адха́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адха́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпатрыі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (што) (кніжн.).

Вярнуць (вяртаць) на радзіму ваеннапалонных, грамадзянскіх асоб, бежанцаў, эмігрантаў.

|| наз. рэпатрыя́цыя, -і, ж.

|| прым. рэпатрыяцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)