ап’яня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які п’яніць, ад якога хмялеюць, упіваюцца. Сярод дрэў, яшчэ не апранутых у вясновае ўбранне, чаромха нагадвала вялізны букет, ад якога цягнула .. ап’яняльным пахам. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закі́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закінуць.

2. у знач. прым. Забыты, недагледжаны. Каля .. дарогі стаіць вялізны пусты дом, .. закінутая дача з цагляным падвалам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапаву́хі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З вялікімі адтапыранымі вушамі. Лапавухі сабака. Лапавухі хлапчук. □ У пятлі сядзеў вялізны лапавухі жывы заяц. Дайліда.

2. Лаянк. Някемлівы, непаспешлівы (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыпану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.

Разм. Тое, што і шчыпнуць. Аднаго разу на мяне напаў вялізны белы гусак і шчыпануў за нагу. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

1. Пакрыць або насыціць фарбай, чым‑н. фарбуючым. Афарбаваць дах. Афарбаваць тканіну. □ Лукаш асеў, і кроў яму афарбавала скронь. Танк.

2. Надаць які‑н. колер. Афарбаваць шчокі румянцам. □ Усход сонца афарбаваў акно спальні Крушынскага. Бядуля. А з-за лесу выплыў вялізны-вялізны месяц і адразу ўсё афарбаваў у жоўты колер. Чарнышэвіч.

3. перан. Надаць якое‑н. адценне, які‑н. сэнс чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нава́ла ’стыхія, напасць’ (БРС, Байк. і Некр.), ’напасць, нападзенне’ (Касп.), ’бяда, гора’ (Сцяшк.), ’прымус, непрыемная прэтэнзія, патрабаванне; нападзенне; бура’ (Др.-Падб., Гарэц.), ’націск’ (Яруш.), польск. nawała ’націск, вялізны наплыў; стыхія’, ’навальніца’, ’прымус’. Да *valъ, valiti, параўн. валі́ць ва́лам ’ісці вялікай масай, натоўпам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замшэ́лы і заімшэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Аброслы, пакрыты мохам. Замшэлая страха. Замшэлы камень. □ Замшэлая яліна выцягнула, як руку, вялізны касматы сук на поўдзень. Лынькоў. У ззянні песцяцца бярозы,.. І роняць сокі — шчасця слёзы — На заімшэлыя камлі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мясці́на, месці́на, ме́сціна, ме́сцінка ’пэўная частка якой-небудзь тэрыторыі; асобнае месца’, ’мясцовасць’, ’край, раён, акруга’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), укр. чаркаск. місти́на ’месца’, рус. мести́на, ме́стина: смал., пск. ’месца’, уладз., арл. ’мясцовасць’; польск. mieścina ’мізэрны горад’, ’непрыгожая, бедная мясціна’, серб.-харв. mjestinaвялізны горад’ (у Стуліча). Прасл. městina < město > ме́ста (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дашча́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дашчаны. Амаль вобмацкам ішоў Андрэй па дашчатаму тратуарчыку галоўнай вуліцы мястэчка. Пестрак. На процілеглай сцяне кузні і нават на дашчатай страсе ў такт рухам каваля хістаўся вялізны, перагнуты ў поясе цень. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бельведэ́р, ‑а, м.

Невялікая вежа над будынкам або асобная невялікая пабудова на ўзвышаным месцы, адкуль можна даглядаць за наваколлем. [Алесь і князь] выйшлі з тунеля, і тут вачам адкрыўся партэрны фасад палаца, вялізны, трохпавярховы, з круглым бельведэрам, што быў укрыты золатам. Караткевіч.

[Іт. belvedere — прыгожы від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)