Брызґу́ль ’палачка для вязкі снапоў’. Запазычана з літ. мовы. Параўн. літ. bruzgùlis ’дубінка’. Гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40; аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1, 60. Сюды ж брызгу́ль ’дзеравяны гаплік’ (Сцяшк. МГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брэзгуль ’прыпрэжка ці ворчык’ (Дразд.). Як і брызґу́ль ’палачка для вязкі снапоў’ (гл.), запазычанне з літ. bruzgùlis ’дубінка’ (ці іншага літ. слова гэтай групы; да літ. сямейства слоў гл. Фрэнкель, 1, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ту́пкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Цвёрды, не вязкі грунт. Тупкае дно ракі. // Добра ўбіты, утаптаны. Акаваныя колы адразу паехалі па тупкай сцежцы — загрукаталі раптам на ўвесь завулак. Чыгрынаў. [Малы:] — Дарога тут тупкая, дык далей пойдзеце адны. Бажко. / у перан. ужыв. Чужыя сцежкі ўсе, напэўна, тупкія. Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Падво́й ’частка сахі, якая падтрымлівае плаху’ (Выг.), пудвій ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падваі ’вяроўка, якой прымацоўваюцца нарогі сахі да ручкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. подвби ’вязкі, віцы, якія звязваюць часткі сахі’. Да падвіць > віць з чаргаваннем галосных у корані.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вя́зче сравнит. ст.
1. нареч. больш вя́зка; больш лі́пка; больш кле́йка; больш гра́зка;
2. прил. больш вя́зкі, больш лі́пкі; больш кле́йкі; больш гра́зкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бурт, ‑а, М ‑рце, м.
Доўгі капец бульбы, агародніны, сіласу і пад. Метраў за трыста ад балота калгаснікі склалі тры бурты, відаць, насенкі, з якіх адзін быў толькі прыкрыты саломай. Паслядовіч. Яны ўдвух [Курловіч і Парфёнчык] скублі салому, уціскалі вяроўкамі вязкі, насілі на гарод і ўкрывалі бурты бручкі. Дуброўскі. // Доўгая спецыяльна складзеная на захоўванне куча, скірда якога‑н. угнаення, торфу і пад. Бурт кампосту. Бурт торфу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
медзь, ‑і, ж.
1. Хімічны элемент, метал чырванаватага колеру, вязкі і коўкі. // перан. Пра колер, які нагадвае колер медзі; чырвона-жоўты. Асенніх лісцяў плаўленая медзь кладзецца, астываючы, пад ногі. А. Вольскі. А неба звінела дубамі І сыпала медзь жалудоў. Пысін.
2. зб. Вырабы з гэтага металу. Не трубіў на зары гарніст, Не грымела аркестраў медзь. Панчанка.
3. зб. Разм. Медныя грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ На́даўб ’папярэчны брус, што злучае палазы ў санях, накладаецца на капылы’ (смарг., Шатал.), на́даубня ’тс’ (маст., Шатал.), на́доўбня ’тс’ (ТС), на́доўбень ’тс’ (ТС), надаўбні, на́далабы, надалабкі ’намарзні’ (Сл. ПЗБ), на́дабкі, на́дубкі, на́дулубкі ’вязкі ў санях’ (маларыт., Нар. сл.), «каланка ’доўгая планка, што накладваецца на капылы паралельна полазу (паверх вязаў)’ (Сцяц.), рус. надолба ’верхні прадольны брус у возе’. Усё да даўбиць (гл.), зыходныя формы надаўбиць, надолубиць, на́длубаць (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыката́ж ‘тканіна машыннай вязкі’ (ТСБМ). Праз рус. трикота́ж ці польск. trykotaż: fabryka trykotaży (Варш. сл.), запазычана з франц. tricotage ‘вязаная тканіна’, ‘вязанне’ < tricoter ‘вязаць (на спіцах, кручком)’. Апошняе не мае надзейнай этымалогіі: флам. strikken ‘плесці’, суч. ням. stricken ‘вязаць’ < ст.-в.-ням. stricchen ‘звязваць’ < англ.-сакс. gestrician ‘латаць сеткі, невады’ (Чарных, 2, 262–263; Голуб-Ліер, 489; Даза, 725; Васэрцыер, 225; ЕСУМ, 5, 637).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цу́пкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Цвёрды, жорсткі; каляны. Сядло рыпела цупкай, новай яшчэ сырыцай. Галавач. [Салдаты] курылі і паціху гаманілі, жавалі глёўкі хлеб, хтосьці прышываў гузік да цупкага мокрага шыняля. Грахоўскі. Адскочылі цупкія, з дзіцячы кулачок, абабкі. Вышынскі.
2. Тупкі; не вязкі, не рыхлы. Там [каля яблынькі] быў ужо цупкі астравок, бо каля яблыні зямля не ўскапана. Кулакоўскі. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля, стала цупкаю і гулкаю, як бубен. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)