Трыката́ж ‘тканіна машыннай вязкі’ (ТСБМ). Праз рус. трикота́ж ці польск. trykotaż: fabryka trykotaży (Варш. сл.), запазычана з франц. tricotage ‘вязаная тканіна’, ‘вязанне’ < tricoter ‘вязаць (на спіцах, кручком)’. Апошняе не мае надзейнай этымалогіі: флам. strikken ‘плесці’, суч. ням. stricken ‘вязаць’ < ст.-в.-ням. stricchen ‘звязваць’ < англ.-сакс. gestrician ‘латаць сеткі, невады’ (Чарных, 2, 262–263; Голуб-Ліер, 489; Даза, 725; Васэрцыер, 225; ЕСУМ, 5, 637).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)