Жмодзь ’саранча, навала’ (КСТ). Параўн. рус. разан., тамб. жмуть ’той, хто прыгнятае, уціскае’. Відаць, пераасэнсаванне старой назвы балт. групы плямён (параўн. для вакалізму ст.-рус. 1689 г. жмот ’конь жмудскай пароды’), вядомае і ў іншых выпадках (параўн. варвары).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́гма ’догма’ (БРС). Рус. до́гма, укр. до́гма. У рус. мове запазычанне з лац. мовы (лац. dogma < грэч.) у XVII ст. Ст.-бел. догма (вядомае з слоўніка Бярынды, гл. Булыка, Запазыч.), паводле Булыкі (там жа), узята прама з грэч. δόγμα.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калчачэ́я ’месца, дзе збіраюцца людзі, дзе гуляюць дзеці’ (слаўг., Яшк.). Утворана з талчачэя ’тс’, фанетычная трансфармацыя, відаць, не без уплыву наступных ‑ч‑. Талчачэя, у сваю чаргу, таксама лакальна абмежаванае (слаўг.), параўн. больш шырока вядомае рус. толчея ў падобным значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Граба́р ’землякоп’ (БРС, Шат., Касп.). Ст.-бел. кграбаръ, грабар ’тс’, вядомае ў помніках з XVI ст. Запазычанне з польск. grabarz ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. grabaere (ням. Gräber). Гл. Слаўскі, 1, 333; Булыка, Запазыч., 150–151; Рудніцкі, 715.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нале́мбік ’слабіцельнае’ (Бяльк.). Відаць, са спалучэння на алембік (перагнаць), параўн. у слоўніку Насовіча пад алёмбік ’перагонны апарат, рэторта, куб’, вядомае з XVII ст.; ст.-бел. алембикъ (олембикъ) запазычана (Булыка, Лекс. запазыч., 94) са ст.-польск. alembik (< лац. alambicum, ад араб. al‑ ’aribiq).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аста́віць ’пакінуць’. (Яруш., КТС). Слова вядомае ў стараславянскіх тэкстах (оставити) было значна пашырана ў старарускай, адзначаецца не толькі ў рускай, але і ва ўкраінскай мове, таму думка пра ўжыванне слова як вынік рускага ўплыву ў Купалы (Ванковіч дыс.) патрабуе абгрунтавання. Утворана з прэфіксальнага о‑ + ставити.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыкта́тар ’дыктатар’ (БРС). Ст.-бел. диктаторъ ’тс’ (вядомае з XVII ст.) Булыка (Запазыч., 96) лічыць непасрэдным запазычаннем з лац. dictator. Невядома, ці сучаснае бел. слова працягвае ст.-бел. традыцыю. Рус. дикта́тор Шанскі (1, Д, Е, Ж, 119) лічыць запазычаннем са ст.-слав. диктаторъ (з XII ст.); няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Граф ’граф’ (БРС). Рус. граф, укр. граф. У бел. мове (параўн. ст.-бел. кграфъ ’граф’, вядомае з XVI ст.) запазычанне з польск. graf (< ням. Graf; параўн. Слаўскі, 1, 336), гл. Булыка, Запазыч., 151 (не пераконвае Фасмер, 1, 453, які адмаўляе магчымасць польск. крыніцы непасрэдна для ўсх.-слав. моў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарадавы́ ’гарадавы, гарадавы’ (БРС). Рус. городово́й, укр. городови́й. Паводле Шанскага (1, Г, 141), уласна рус. слова, вядомае ўжо з 1711 г. Яно ўзнікла марфолага-сінтаксічным спосабам словаўтварэння на аснове прыметніка городово́й < городовый (у помніках: городовый прикащикъ і г. д.). Бел. і ўкр. лексемы, відавочна, запазычаны з рус. мовы. Параўн. гарадаві́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́ба ‘музычны інструмент’, ‘цюбік’ (ТСБМ), ‘рупар’ (Ласт.). Запазычана праз нямецкую мову з італ. tuba ‘музычны інструмент’, якое з лац. tuba ‘труба’, вядомае яшчэ з часоў Старажытнага Рыма, пры дапамозе слова падавалася каманда да наступу або адступлення войска. Магчыма, з’яўляецца роднасным лац. tībia ‘жалейка’, ‘галёначная косць’ (ЕСУМ, 5, 666; Арол, 4, 112).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)