Бужані́на. Рус. бужени́на, укр. бужени́на, бужани́на. Усх.-слав. утварэнне (суф. ‑ина) ад буженый ’вялены’ (параўн. у Бярынды: сушани́ца: мя́со вендзо́ное (1627 г.), але таксама ў іншых экземплярах гэтага ж выдання: мя́со бужеоное, гл. Німчук, Бер., XIV). Дзеяслоў буди́ти ’вяліць, вэндзіць’ (< *obǫditi; слав. *ǫditiвэндзіць’: польск. wędzić, чэш. uditi і г. д.) вядомы і сёння ва ўкр. гаворках (параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 129). Іншыя тлумачэнні: бужени́на < вуженина (Рудніцкі, 240; Шанскі, 1, Б, 214; Фасмер, 1, 232, там і літ-pa) не прымаюць да ўвагі рэальнае існаванне дзеяслова буди́ти ва ўсходніх славян і надта ўскладняюць рэканструкцыю. Не выключаецца, што форма бужани́на, бужени́на пранікла ў рус. і бел. мовы з укр. Падрабязна аб слове бужані́на гл. таксама Кіш., Hatv., 20–21.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Памянш.-ласк. да туша (у 1 знач.); цела забітай жывёлы, птушкі і пад. невялікіх памераў. [Князь:] — Вэндзіць фазана будзеш як заўсёды на драўляным пілавінні з цукрам. І каб тушкі не дакраналіся адна да адной! Караткевіч. Штогод з Жлобіна ў буйныя цэнтры нашай краіны накіроўваюцца ў вагонах-халадзільніках тысячы скрынак з упакаванымі тушкамі «зялёных качанят». «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́дзіць1 ’смярдзець, смуродзіць, псаваць паветра’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 132, зэльв.). Ц.-слав. ѫдитивэндзіць’, укр. вудити ’тс’, польск. wędzić, чэш. uditi, славац. údiť, славен. (v)oditi ’тс’. Параўн. таксама чэш. дыял. oudno ’душна, млосна’. Другая ступень чаргавання ў рус. вянуть, бел. вянуць і г. д. Роднаснае ст.-в.-ням. swintan, с.-в.-ням. swinden, н.-в.-ням. schwinden, ст.-в.-ням. swedan ’паліць павольна і з вялікім дымам’ (Фасмер, 1, 375; Брукнер, 608 і наст.; Махэк₂, 666; Рудніцкі, 1, 493). Змяненне значэння, відавочна, адбылося ў сувязі з запазычаннем польск. wędzićвэндзіць’ і адцясненнем вудзіць на перыферыю.

Ву́дзіць2 ’красці’ (Жд., 2) Рус. смал. вуднуць ’секануць, украсці’ (Дабр.), ву́дзіць ’біць’ (Раст.). Няясна. Магчыма, роднаснае чэш. uditi ’дзяліць, расчляняць’, серб. у́дити ’расчляняць, рэзаць на кавалкі, рассякаць’ і далей да уд (гл.) (Брукнер, 592).

Ву́дзі́ць3 (БРС, Нас., КТС, Бяльк.). Да вуда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

копти́ть несов.

1. (вялить в дыму) вэ́ндзіць;

2. (испускать копоть) курэ́ць, куро́дыміць, курады́міць;

ла́мпа копти́т ля́мпа куры́ць;

3. (покрывать копотью) заку́рваць, закуро́дымліваць, закурады́мліваць;

копти́ть не́бо пренебр. смуро́дзіць свет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сму́ніць ‘пацерці звітую вяроўку, каб зрабіць яе больш мяккай’, ‘трапаць абутак, адзежу; зношваць збрую’ (Нік. Очерки), сьму́ніць ‘церці, выціраць’, сюды ж асму́ніць ‘абсмыгаць, абцерці, абтрапаць’ (Ласт.). Параўн. рус.-ц.-слав. присмѧнѫти ‘прывянуць’, присмѧдитисѧ ‘прыгараць’. Вытворнае ад прасл. дыял. *smǫditi ‘паліць, капціць, вэндзіць’, якое лічыцца фанетычным варыянтам *svǫditi ‘тс’, суадноснага з svęděti ‘быць высушаным, знаходзіцца ў гарачыні’, што ўзыходзіць да і.-е. *(s)u̯endh‑ ‘памяншацца, убываць, вянуць’. Змена sv > sm пад уплывам слоў тыпу смала, смага (гл.). Параўн. укр. дыял. сму́дитися ‘смажыцца, пражыцца’, польск. smądzićвэндзіць’, swędzić ‘свярбець’, smędzić się ‘ледзве гарэць’, в.-луж. smudźić ‘смаліць’, н.-луж. smuźiś ‘абпальваць, смаліць’, чэш. smouditi ‘паліць, капціць’, славац. smudiť ‘чадзіць, капціць’, серб.-харв. сму́дити ‘смаліць; абпальваць’, славен. smoditi ‘паліць, прыпальваць’, балг. смъдя́ ‘свярбець’, макед. смади ‘абпальваць’, роднасныя ст.-англ. swindan ‘знікаць, прападаць’, ням. schwinden ‘тс’. Гл. Глухак, 567; SEK, 4, 330; Бярнар, Бълг. изсл., 265–266; Шустар-Шэўц, 1324; ЕСУМ, 5, 330–331. Параўн. смурыжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капці́ць, капчу, копціш, копціць; незак.

1. Выдзяляць копаць, сажу пры гарэнні; куродымець. Дзве вісячыя лямпы задыхаліся ўгары ад сціснутага паветра, міргалі і капцілі. Васілевіч.

2. што. Пакрываць копаццю, сажай. Хутка газавыя лямпы пакінуць капціць столі калгасных дамоў. Шахавец.

3. што. Разм. Абкурваць дымам, вэндзіць (мяса, рыбу і інш.). [Шышак] хапае будачніку, каб па вясне капціць кумпякі, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў, заедзі куродымам. Навуменка.

•••

Капціць неба — жыць без мэты, без справы, не прыносячы карысці грамадству.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капце́ць ’вылучаць копаць, сажу пры гарэнні’, ’куродымець’, ’жыць без мэты’, ’вэндзіць’, ’карпець, надакучаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Др.-Падб., Федар. 6). Утворана ад копаць ’сажа’ (гл.) < прасл. паўн. kopъtъ < і.-е. *ku̯ēp‑, *ku̯əp‑, *kū̆p‑ ’дыміць, варыцца’ (Літ-py да гэтага слова гл. Фасмер, 2, 319; Шанскі, 2 (К), 305; Слаўскі, 2, 454; ЕСУМ, 2, 449). Сюды ж капцёлка, капці́лка, капцю́лка ’газоўка, лямпа без шкла’ (ТСБМ; в.-дзвін., Шатал.; бялын., карэліц. Янк. Мат.; Др.-Падб.), ’вяндліна’ (зэльв. Сцяшк.), капцю́х ’светач’ (маст.), ’курная хата’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), віл. капцю́ха, бярэз. капцюшка, драг. коптю́ха (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)