самавыяўле́нне, ‑я, н.

Выяўленне самога сябе ў чым‑н., у якой‑н. дзейнасці. Лірычная паэма дае шырокую прастору для самавыяўлення аўтара, для раскрыцця душэўнага, эмацыянальнага стану чалавека. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обнару́же́ние

1. (показ) пака́званне, -ння ср.;

2. (выказывание) выка́званне, -ння ср., выяўле́нне, -ння ср., пака́званне, -ння ср.;

3. (нахождение) знахо́джанне, -ння ср.;

4. (установление) выяўле́нне, -ння ср.; см. обнару́живать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радыёлака́цыя, ‑і, ж.

1. Выяўленне і вызначэнне месцазнаходжання розных аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях.

2. Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца пытаннямі вызначэння месцазнаходжання наземных, паветраных і касмічных аб’ектаў з дапамогай радыёхваль.

[Ад слова радыё і лац. locatio — размяшчэнне, распалажэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

излия́ние ср.

1. (о жидкости) выліва́нне, -ння ср.; (вытекание) выцяка́нне, -ння ср.;

2. перен. шчы́рае выка́званне, шчы́рая размо́ва; выяўле́нне, -ння ср.;

излия́ния чувств шчы́рыя выка́званні пачу́ццяў;

дру́жеские излия́ния сябро́ўская размо́ва, выяўле́нне сябро́ўскіх пачу́ццяў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́ра, -ы, мн. -ы, бур, ж.

1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам.

Разгулялася б.

2. перан. Пра бурнае развіццё сацыяльных працэсаў у грамадстве.

Грымоты рэвалюцыйнай буры.

3. перан., чаго або якая. Пра бурнае выяўленне пачуццяў.

Б. воплескаў.

4. Шум, крык.

У хаце паднялася сапраўдная б.

Магнітная бура — моцныя ваганні магнітнага поля Зямлі, звязаныя з уварваннем у каляземную прастору касмічных часціц, што абумоўлена сонечнай актыўнасцю.

Бура ў шклянцы вады (іран.) — гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праяўле́нне, ‑я, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праяўляць — праявіць і праяўляцца — праявіцца.

2. Выяўленне, увасабленне чаго‑н.; разнавіднасць, форма. Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры. Краўчанка. Багдановіч сваёй паэзіяй імкнуўся асэнсаваць і адлюстраваць навакольную рэчаіснасць ва ўсіх яе праяўленнях. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абыхо́джанне, ‑я, н.

1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго‑н. Гэта быў дробны хлапчына, заўсёды вясёлы і просты ў абыходжанні. Брыль. Лабановіч пазіраў і проста цешыўся з яго [Анцыпіка] здольнасці ў справе абыходжання з жанчынамі. Колас.

2. Уменне карыстацца чым‑н. Выпрацоўваць у навучэнцаў навыкі ўмелага абыходжання з прыладамі вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обличе́ние

1. (разоблачение) выкрыва́нне, -ння ср.;

обличе́ние лжи выкрыва́нне няпра́ўды (хлусні́);

2. (обнаружение) пака́званне, -ння ср., выяўле́нне, -ння ср., выкрыва́нне, -ння ср.; см. облича́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́гнасць, ‑і, ж.

1. Імкненне задаволіць свае празмерныя жаданні, патрэбы. Сцяпан Самасейка навучыў мяне ненавідзець багацце, уладную сілу грошай, раскошу, асабісты дабрабыт і чалавечую прагнасць. Асіпенка. [Грышук:] — Паўнюткая торба [рыбы]! Дык не, яшчэ давай... Да чаго даводзіць прагнасць чалавечая! Ракітны. // Выяўленне жадання задаволіць якія‑н. патрэбы. Патржанецкі ўхапіўся за ежу з такой прагнасцю, нібы тыдзень нічога не еў. Чарнышэвіч.

2. Скупасць, жадлівасць. [Гаспадыня] ад прагнасці, што страціць дарэмныя рукі, аж задыхалася, твар у яе быў пабіты на плямы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прая́ва ’незвычайнае здарэнне’, ’з’ява, з’яўленне’, ’выяўленне сваіх здольнасцей’ (ТСБМ, Нас., Шат., Др.-Падб., Гарэц., ТС), ’свавольнік’ (Нас.), ’прайдзісвет’ (Касп., ТС), ’дасціпны чалавек’ (Сл. Брэс.), проя́ва ’бяда, прачвара’, ’назойлівы’, ’прадвесце’ (Сл. ПЗБ), пръя́ва, пръя́віна ’звышмодная ў адзенні і паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.), ’глыбакаводная яма’ (жытк., стол., Яшк.). Рус. проя́ва ’цуд, дзіва, незвычайнае здарэнне’, укр. проя́ва ’здарэнне; дзіўны, незвычайны чалавек’, польск. przejaw ’прымета, сімптом; праяўленне’ (“rutenizm”, гл. Банькоўскі, 2, 844), чэш. projev ’тс’. Дэрыват з суф. ‑а ад праявіць < явіць, яўляць (гл.). У форме ж. р. і з адметнай семантыкай ’дзіва, незвычайнае здарэнне’ і да т. п. — усходнеславянскае ўтварэнне. Паводле Немчанкі (УЗ Латв. У, 92, 55), у рускіх гаворках Літвы < літ. prajovas, prajõvas ’пудзіла, прывід’ (з беларускай мовы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)