Праду́ха 1, праду́шына продух(ы) ’адтуліна для выхаду паветра, дыму’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Др.-Падб., Гарэц., Клім.), ’перавод дыхання; адпачынак’ (Нас.), ’прамежак паміж печчу і сцяной’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’палонка’ (Сл. ПЗБ), праду́хавіна ’адтуліна ў лёдзе, палонка’ (Нас.), праду́хліна ’адтуліна ў балоце’ (Касп.), ’багністае месца’ (Сл. ПЗБ), пра́душнік (у фундаменце) ’душнік’ (Мат. Гом.), про́дух, про́духа ’прадушына’ (Сл. ПЗБ, ТС), про́духа ’адтуліна’ (Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Рус. про́дух ’адтуліна для выхаду паветра, дыму, комін’, проду́шина ’палонка; адтуліна ў лёдзе, каб рыба не задыхнулася’, укр. проду́хвина, проду́ховина ’прадуха; палонка’, чэш. průduch ’прадуха’, балг. продух ’прадзіманне’. Звязана з ду́х у значэнні ’паветра’; Махэк₂ (133) звязвае з *duchъ ’дух; душа нябожчыка’, быццам бы адтуліна ў коміне прызначалася для выхаду душ памерлых, але гэта, відаць, залішняе тлумачэнне. Гл. яшчэ здуха.
Праду́ха 2, прадо́ха ’пралля’ (ТС). Да праду, прасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
безвыхо́дны, ‑ая, ‑ае.
Пра становішча, з якога няма выхаду. Вася Крайко ў безвыходным становішчы застаўся ў лесе, акружаны фашыстамі. Дзюбайла. // Вельмі цяжкі, безнадзейны. Безвыходныя думкі. Безвыходная журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квершла́г, ‑а, м.
Гарызантальная або нахільная падземная горная распрацоўка, якая ідзе па пустых пародах пад вуглом да месца залягання карысных выкапняў і не мае непасрэднага выхаду на паверхню.
[Ням. Querschlag.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капта́ж, ‑у, м.
1. Заключэнне ў трубы, калодзежы і іншыя збудаванні падземнай крыніцы вадкасці або газу з мэтай іх найбольш поўнага выкарыстання.
2. Збудаванне над месцам выхаду крыніцы.
[Фр. captage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рудаспу́ск, ‑у, м.
Спец. Нахіленая падземная горная вырабатка, якая не мае непасрэднага выхаду на зямную паверхню і служыць для спуску карысных выканняў, парожняй пароды і інш. грузаў самаплывам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
орт, ‑а, М орце, м.
1. У горнай справе — і гарызантальная падземная горная выпрацоўка, якая не мае непасрэднага выхаду на паверхню.
2. У матэматыцы — вектар, даўжыня якога роўная адзінцы.
[Ням. Ort — месца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Пралоз, пролаз ’месца выхаду вады між кустоў у час разліву’, ’праход у лазе для рыбы (у жаку)’ (ТС). З пралаз (гл. пралаза, лазіць) з гіперкарэктным дыялектным о на месцы а і ад’ідэацыяй да лаза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
танцу́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад танцаваць.
2. у знач. наз. танцу́ючыя, ‑ых. Удзельнікі, выканаўцы танцаў. Любка прабралася між танцуючых да выхаду. Лынькоў.
3. Дзеепрысл. незак. ад танцаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак. (спец.).
1. каго-што. У міжнародным праве: пазбавіць (пазбаўляць) свабоды перамяшчэння і выхаду з тэрыторыі краіны (іншаземцаў, грамадзян або суднаў ваюючай краіны да заканчэння вайны), а таксама прымусова затрымаць (затрымліваць) войскі, якія ўступілі на тэрыторыю нейтральнай дзяржавы.
2. каго (што). Падвергнуць (падвяргаць) часоваму арышту, ізаляцыі.
|| наз. інтэрні́раванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Смята́нне ‘вылет пчалінай маткі (на аблёт)’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. смётываться, смета́ться ‘аб роі, які толькі што адраіўся; пасля выхаду з вулля асесці кучкай’ (Даль, без лакалізацыі) < метать(ся) ‘кідаць(ца)’. Беларускае, відаць, з рускай, улічваючы адзінкавасць фіксацыі і лінгвагеаграфію.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)