кадэ́т 1, ‑а, М ‑дэце, м.

Выхаванец кадэцкага корпуса (гл. корпус).

[Фр. cadet.]

кадэ́т 2, ‑а, М ‑дэце, м.

Член контррэвалюцыйнай канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі. Умелі кадэты пусціць пыл у вочы. Людзі, не спакушаныя ў палітыцы, спачувалі ім, лічылі іх вялікімі апазіцыянерамі царызму і шмат надзей ускладалі на іх. Колас.

[Скарачэнне па назвах першых літар у словах: канстытуцыйны дэмакрат (к.-д. — ка-дэ); канчатак па аналогіі з кадэт ​1.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́нкер, ‑а, м.

1. У рускай арміі і ва флоце да палавіны 60‑х гг. 19 ст. — вальнапісаны радавога саставу або унтэр-афіцэр з дваран, які, праслужыўшы пэўны тэрмін і вытрымаўшы экзамен, мог стаць афіцэрам.

2. У царскай Расіі — выхаванец ваеннага вучылішча, якое рыхтавала афіцэраў.

3. Буйны землеўладальнік-дваранін у феадальнай Прусіі; буйны нямецкі памешчык увогуле.

[Ням. Junker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

птене́ц м.

1. птушаня́ и птушанё, -ня́ці ср.; (неоперившийся — ещё) галапу́пак, -пка м.;

2. перен. птушаня́ и птушанё, -ня́ці ср.; выхава́нец, -нца м.; пренебр. галапу́пак, -пка м.;

желторо́тый птене́ц жаўтаро́тае птушаня́ (птушанё), галапу́пак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысу́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Рашэнне суда; прыгавор. Бадай у пустым ужо зале суд вынес прысуд. Лынькоў. Словы прысуду былі нейкія быццам цяжкія, але яны не прыгняталі. Савіцкі. // перан. Меркаванне, думка аб чым‑н., ацэнка чаго‑н. Пятро не зводзіў вачэй з Галіны, стараючыся прачытаць на жончыным твары прысуд свайму рашэнню. Шахавец.

2. Рашэнне, пастанова якой‑н. арганізацыі, сходу. [Дзетдомаўцам] таксама непрыемна, што вось ён, Арсень Зайцаў, член дзіцячага савета, добры вучань і выхаванец, стаіць і чакае прысуду. Нядзведскі. І што асабліва ўрэзалася ў памяць Пракопу, дык гэта Лапко і яго праўдзівае прызнанне, і той прысуд, які вынесен быў яму сходам калгаснікаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)