І́рха ’вузенькая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.’, ’тасёмка або вузкая палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку для ўпрыгожання; аблямоўка’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ, Янк. I; брэсц., Янк. Мат., 124; Сл. паўн.-зах., Мядзв., Грыг.), ірха́ (Мат. Гродз.), ірша́ (Касп.), іршы́ць ’закладваць у шво ірху; аблямоўваць, абшываць край чаго-н. ірхой’ (ТСБМ, Нас.). Ст.-бел. ирха, ерха ’двухбаковая замша’ (1582 г.) запазычана са ст.-польск. ircha, jercha (Булыка, Лекс. запазыч., 106). З польск. таксама рус. дыял. и́рха, и́ргавырабленая скура’, ’аблямоўка футрам’, укр. дыял. ирхавырабленая скура’. Польск. ircha ’гатунак замшы, мякка вырабленая скура’, в.-луж. jěrcha, чэш. jircha, славац. ircha ’тс’, славен. írh, irha ’гатунак скуры’, irhovȋna ’замша, аленевая скура’, серб.-харв. ѝравырабленая авечая скура’ ўзыходзяць да с.-в.-ням. irch, erch, ст.-в.-ням. irach ’белая дубленая скура’ ад лац. hircus ’казёл’. Гл. Праабражэнскі, 1, 273–274; Фасмер, 2, 139; Брукнер, 193; Слаўскі, 1, 465; Махэк₂, 227; Скок, 1, 728; Безлай, 1, 212.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саф’я́н, ‑у, м.

Мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі. Увечары бацька зайшоў у пакой Халіды і асцярожна паставіў на стол абабітую саф’янам скрыначку, лёгенька націснуў на вечка. Ус.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сама́н ’цэгла-сырэц, вырабленая з сумесі гліны, гною і сечанай саломы’ (ТСБМ), ’ферма’ (Жд. 2). Рус. сама́н ’тс’. Цюркізм, параўн. чагат., крым.-тат., тур. saman ’салома’, гл. Радлаў, 4, 432; Фасмер, 3, 552. Магчыма рускае пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўчы́навырабленая авечая шкура’, рус. овчина, польск. owczyna, серб.-харв. о̀вчина ’вялікая аўца’ і ’аўчына’. Ад ovьka, параўн. літ. avikíena (Траўтман, 20, адносна ўтварэнняў такога тыпу гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 9–10). Гл. Фасмер, 3, 116; Трубачоў, Происх., 69 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лінтва́р ’смушак’ (паўдн.-усх., КЭС) запазычана з укр. линтва́рь ’смушак аднагадовага ягняці’, линтваре́ць, линтва́рик ’тс’; параўн. яшчэ линтваре́ний ’зроблены з авечай шкуры’, а таксама рус. новарас. линтварь ’шкура ягняці, якое нарадзілася пад восень’. Ст.-бел. лентваръвырабленая скурка ягняці’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. lentwal ’тс’, якое, відаць, з ням. Lendenfell (Булыка, Запазыч., 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мяшы́на, ст.-бел. мешынавырабленая аўчына’ (XVI ст.), ст.-рус. мечина, мячина, мѣшина ’тс’, рус. меша, мешына ’сырая неапрацаваная аўчына’ запазычаны з асм.-тур. mešin, крым.-тат. mašin ’аўчына’ (Радлаў, 4, 2114; Булыка, Лекс. запазыч., 114) < перс. mēš ’авечка, баран’ (Бернекер, 2, 47; Фасмер, 2, 614). Ст.-рус. формы з ‑ч‑ пад уплывам мячити ’рабіць мяккім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ску́ра, -ы, ж.

1. Верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы.

С. на руках гладкая.

2. Вырабленая шкура жывёлы.

Паліто з натуральнай скуры.

3. перан. (звычайна са словамі «свая», «уласная» і пад.). Пра жыццё, існаванне, дабрабыт (разм.).

Свая с. даражэй.

Вылазіць са скуры — старацца з усіх сіл.

Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.

Скура свярбіць — пра няўрымслівага, неспакойнага чалавека, які быццам просіцца на пакаранне.

|| памянш. ску́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ску́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Скурныя захворванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сму́шак ‘шкурка, знятая з нованароджанага ягняці, а таксама футра са шкурак такога ягняці’ (ТСБМ, Сержп.), ‘душагрэйка з аўчыны’ (Нар. сл.). Параўн. укр. смух, сму́шоквырабленая аўчына’, рус. дыял. смух, сму́шек ‘тс’, польск. smuch, smusz, smuszek, в.-луж. smóška ‘тс’. Паводле Брукнера (504), з нов.-в.-ням. Schmasche ‘скура ягняці’, с.-в.-ням. smaschîn (XIV ст.), smasse (XV ст.); аднак паходжанне нямецкага слова таксама няяснае. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 2, 341, Фасмер, 3, 694 (ва ўсходнеславянскіх з польскай) ЕСУМ, 5, 332.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́ра ‘верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы’, ‘вырабленая шкура жывёлы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3). Ва ўсходнеславянскіх помніках скура з’яўляецца пасля XVI ст., да XV ст. — ст.-бел. скора (Ст.-бел. лексікон). З прычыны наяўнасці ‑у‑ лічыцца запазычаннем з польск. skóra (Карскі, Белорусы, 146; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 56), таксама як чэш. дыял. skura і рус. шкура (Махэк₂, 547; Фасмер, 4, 451). Польскае слова, як і формы з каранёвым ‑о‑ (гл. скорка) працягваюць прасл. *skora, вытворнае ад і.-е. *(s)ker‑ ‘рэзаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыры́ца ’сырамяць; свежая, саматужна вырабленая скура’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Пятк. 1, Шат., Маш., Жд. 2; Мат. Гом., ТС, ЛА, 4), ’неабпаленая цэгла’ (Сл. ПЗБ), ’сырая зямля’ (Кліх, Федар. 4), ’сырая пшаніца’ (Кліх, Федар. 6), сюды ж з іншай суфіксацыяй сырэ́ц ’нявырабленая скура, сырамяць’ (Арх. Вяр., Сцяшк., Варл., Гарэц., ТС, ЛА, 4, Сл. ПЗБ), ’неабпаленая цэгла’ (Касп., Сл. ПЗБ, Гарэц.), сыроўка ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС). Вытворныя ад сыры (гл.) з суф. ‑ыц‑а; паводле Сцяцко (Афікс. наз., 110), у сучаснай мове рэдкае ўтварэнне пры больш прадуктыўных тыпах на ‑эц і ‑оўк‑а (там жа, 102, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)