разоблачи́ть сов.

1. (раздеть) церк., разг., шутл. раздзе́ць, распрану́ць;

2. перен. вы́крыць, вы́явіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкрыва́ць несов.

1. разоблача́ть, раскрыва́ть; изоблича́ть, облича́ть; см. вы́крыць1;

2. (недостатки и т.п.) вскрыва́ть; обнажа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́явіцьвыкрыць’, выявіцца ’выкрыцца’ (КЭС, лаг.; БРС, Яруш.), выяўля́ць, сюды ж выя́ўны ’выразны, голасны’; ’што добра вызначаецца’ (Янк. Мат.; КЭС, лаг.), выя́ўна ’выразна, голасна, зразумела’. Усё да вельмі разгалінаванай групы славянскіх слоў, якія ўзыходзяць да *(j)av‑: *(j)aviti, *(j)avьnъ і г. д. Гл. я́ўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́казаць, -кажу, -кажаш, -кажа; -кажы; -казаны; зак., што.

1. Перадаць словамі.

В. сваю думку.

В. пажаданне.

2. Выявіць, выкрыць тое, што павінна было ўтойвацца ад іншых.

В. сваё хваляванне.

3. Перадаць словамі свае адносіны да каго-, чаго-н.

В. падзяку.

В. спачуванне.

|| незак. выка́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выка́званне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўладко́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Уладкавацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Цяпер першачарговай стала задача выкрыць ворагаў Савецкай улады, якія паўладкоўваліся на работу ў савецкія ўстановы і там вялі тайную падрыўную дзейнасць. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́ць, удам, удасі, удасць; удадзім, удасца, удадуць; пр. удаў, удала, ‑ло; заг. удай; зак., каго-што.

Разм. Выдаць, выкрыць каго‑, што‑н., данесці на каго‑н. [Мальвіна:] «Не бойся, Язэпка... родны мой, дарагі мой... Не ўдам цябе... Адна за дваіх адбуду..» Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уличи́ть сов.

1. (изобличить) вы́крыць; (обвинить) абвінава́ціць, мног. паабвінава́чваць; (поймать) злаві́ць; см. улича́ть 1;

2. (доказать) даве́сці, даказа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., што.

1. Адкрыць шырока, разгарнуць; распасцерці што-н. складзенае.

Р. дзверы.

Р. кнігу.

Р. парасон.

2. Вызваліць ад таго, што накрывае каго-, што-н.; агаліць.

3. Выявіць, зрабіць вядомым што-н. невядомае; выкрыць.

Р. акцёрскія здольнасці.

Р. тайну.

Р. злачынства.

4. Растлумачыць, паказаць сутнасць чаго-н.

Р. змест твора.

5. Знайсці, устанавіць, адкрыць у выніку назіранняў, даследаванняў.

Р. стаянку першабытнага чалавека.

6. Расказаць аб сваіх думках, пачуццях.

Р. свае думкі сябрам.

|| незак. раскрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. раскрыццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́явіць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., каго-што.

1. Знайсці, адшукаць; заўважыць. Ноччу пры святле ракет гітлераўцы яшчэ раз прачасалі ўчастак паўднёвых варот, але, як і першы раз, нікога не выявілі. Лупсякоў. Не пакідаць жа хлопца ў лесе або ў чужых людзей, дзе яго лёгка маглі б выявіць. Колас. // Выкрыць што‑н. Выявіць злачынства. □ [Свірыд] толькі што зрабіў вялікую шкоду і баіцца, каб яго не выявілі. Сабаленка.

2. Праявіць, выказаць якую‑н. скрытую якасць, уласцівасць. Выявіць талент. Выявіць спрыт. □ Навічок, калі яго абступіла дзетдомаўская дзетвара, адразу выявіў свой характар. Васілевіч. // Разм. Паказаць сябе. Сцёпка адчуваў патрэбу выявіць сябе хоць чым-небудзь у гэтую ноч. Колас.

3. Вызначыць па якіх‑н. прыкметах; высветліць. Выявіць запасы карысных выкапняў. Выявіць падрыхтоўку вучняў. // Бясспрэчна даказаць што‑н., выкрыць. У дакладзе.. Грышка выявіў прычыны ўсіх вясковых бед. Чорны.

4. Разм. Выпісаць, выключыць са складу. Выявіць кватарантаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ханжа́ 1, ‑ы, м. і ж.

Разм. Прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек; крывадушнік. І вось рашылі хлопцы выкрыць мараліста, Як кажуць, вывесці ханжу на чыстую ваду. Валасевіч. Звярнуўшыся да ксяндзоў, [Ян] прадаўжаў крычаць: — Дакуль вы будзеце ашукваць народ, вы — дармаеды, езуіты, ханжы?! Пестрак.

ханжа́ 2, ‑ы, ж.

Разм. Кітайская неачышчаная хлебная гарэлка. // Самагонка наогул. Гэты п’янчужка пісаў і Аксенту заяву, дзеля чаго яны дасталі былі трохі ханжы і разам выпілі. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)