чатырохто́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Які складаецца з чатырох тамоў.

|| прым. чатырохто́мны, -ая, -ае.

Чатырохтомнае выданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изда́ние в разн. знач. выда́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самизда́т (самово́льное изда́ние) самвы́д, -да м. (самаво́льнае выда́нне).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вэб-...

Першая частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да сеткі Інтэрнэт, напр.: вэб-выданне, вэб-камера, вэб-старонка і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кла́сіка, -і, ДМ -сіцы, ж., зб.

Узорныя, агульнапрызнаныя творы літаратуры і мастацтва, якія з’яўляюцца каштоўнасцю для нацыянальнай і сусветнай культуры.

Выданне класікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднато́мнік, ‑а, м.

Аднатомнае выданне. Аднатомнік твораў М. Багдановіча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасмяро́тны, -ая, -ае.

Які ажыццёўлены або ўзнік пасля смерці (пра што-н., што адносіцца да дзейнасці нябожчыка).

Пасмяротнае выданне твораў пісьменніка.

Узнагароджаны пасмяротна (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпі́счык, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая мае падпіску на якое-н. друкаванае выданне.

П. на газеты.

|| ж. падпі́счыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднато́мны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з аднаго тома. Аднатомнае выданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рарытэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рарытэта. Рарытэтнае выданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)