Асьмі́на. Праслав. *osmina ад *osmьвосем’ (гл. восем) з суфіксам *‑ina, які ўжываўся для ўтварэння назваў дробаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

васьмігадзі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца восем гадзін. Васьмігадзінны рабочы дзень. // Разм. Прызначаны на восем гадзін. Васьмігадзінны поезд, параход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьміпудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Вагой восем пудоў. Васьміпудовы камень. // У які можна змясціць восем пудоў чаго‑н. Васьміпудовая скрыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́хтымирь арг.восем’ (Рам., 9) з лац. octōвосем’ і арг. часціцы; параўн. інш. лічэб. сентимир ’сем’, девянтимир ’дзевяць’ (гл. Рам., 9, 5).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

васьмі...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: 1) што прадмет мае восем аднолькавых прыкмет, напрыклад: васьміструнны, васьмівугольны; 2) што прадмет мае восем частак, раздзелаў або складаецца з васьмі якіх‑н. адзінак, намерам на восем адзінак, напрыклад: васьмітомны, васьмігадовы, васьмілітровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьмёра, ‑мярых, ліч. зб.

Восем. Васьмёра дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьмігра́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае восем граняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьмярны́, ‑ая, ‑ое.

Павялічаны ў восем разоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьмівуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае восем вуглоў. Васьмівугольная вежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увасьмяры́х, прысл.

Колькасцю ў восем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)