пудо́вік, ‑а, м.
Тое, што важыць пуд, разлічана на пуд. Бязмен-пудовік. □ Апошні камень, — відаць, пудовік — бомкнуў так, што ледзь не выскачылі шыбы з вокнаў. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Важні́чы ’асоба, адказная за ўзважванне’ (Нас.). Да важыць, вага; параўн. ляснічы, паляўнічы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́сить несов.
1. (иметь вес, тяжесть) ва́жыць;
2. перен. (иметь вес, значение) мець вагу́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нава́жыць 1, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., чаго.
Узважваючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Наважыць цукру для расфасоўкі.
нава́жыць 2, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., з інф.
Намерыцца што‑н. рабіць або зрабіць. [Паходня] наважыў прасіць, каб яму адтэрмінавалі залікі за першы курс партыйнай школы. Хадкевіч. Малады інжынер наважыў арганізаваць догляд тэхнікі па-новаму. Кухараў. // Рашыць, вырашыць. Вятроў адразу наважыў не страляць: трэба было берагчы патроны. Лупсякоў. Нарэшце .. [Люба] наважыла кінуць работу ў клубе і заняцца толькі хатняю справай. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматпудо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які важыць шмат пудоў; вельмі цяжкі. Далей пайшло крыху лепш — залівалі падмурак, цягалі шматпудовыя жалезныя стойкі і ўстанаўлівалі іх. Карпаў. Згодзен несці цяжар шматпудовы, Каб паверыла мне, што люблю. Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Весіць 1 ’вешаць’ (КТС), рус. паўн. ве́сить ’тс’, польск. ‑wiesić (ст.-польск. wiesić > wieszac), в.-луж. wjesyć, н.-луж. wjesyś, чэш. věsiti, славац. vesiť, славен. vésiti ’вешаць’, макед. веси, балг. веся ’вешаць на шыбеніцы’. Прасл. věsiti. Чаргаваннем звязана з вісе́ць (гл.).
Весіць 2 ’важыць’ (КТС) запазычана з рус. мовы; параўн. рус. весить ’важыць’, укр. вісити, якое паходзіць з ве́сіць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стопудо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які важыць сто пудоў. Стопудовы груз. // перан. Вельмі цяжкі. У Славіка быццам стопудовы камень сарваўся з душы, паляцеў уніз, пад мост, бразнуўся аб сталёвыя рэйкі і разляцеўся на парашок. Шамякін. // перан. Вельмі багаты. Стопудовы ўраджай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наплюжыць ’наплюхаць, напаскудзіць’ (ТС). Магчыма, звязана з плюгавы ’брудны, агідны’ (гл.), чэш. plihati ’валачыць, пэцкаць у гразі’, славац. pľuhať ’тс’ (гл. Махэк₂, 462) або ўтворана ад плюгаць, варыянт да плюхаць ’ліць’ з азванчэннем зычнага ў інтэрвакальным становішчы. Параўн. таксама пяе- важыць ’моцна ліць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
1. Вызначаць сваю вагу шляхам узважвання.
2. Разм. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што‑н. Былі моманты, калі Саўка важыўся вярнуцца назад, каб расказаць Цімоху ўсю праўду. Колас.
3. Абл. Адважвацца, асмельвацца. [Марына Паўлаўна] заўважыла, што стары хоча запытаць нешта, ды не важыцца. Зарэцкі.
4. Зал. да важыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматто́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які важыць шмат тон; вельмі цяжкі. Цяпер ужо і Паўлік адчуў, як шматтонная глыба камбайна, бы пушынка, падпарадкоўвалася яго рухам. Беразняк.
2. Які мае ўмяшчальнасць або грузападымальнасць у некалькі тон. Гляджу — імчыцца па асфальце, спяшыць шматтонны самазвал Туды, дзе просяць: — Цэглы дайце!.. Дзе новы ўжо расце квартал. Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)