арэо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор, пры дапамозе якога вызначаецца шчыльнасць вадкасці, а таксама канцэнтрацыі рэчываў у растворах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зліва́нне ср. слива́ние, слив м.;

з. адфільтрава́най ва́дкасці — слива́ние (слив) отфильтро́ванной жи́дкости; см. зліва́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мензу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Шкляная пасудзіна з дзяленнямі для дакладнага адмервання вадкасці.

|| прым. мензу́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надлі́ць, надалью́, надалье́ш, надалье́; надальём, надальяце́, надалью́ць; зак., чаго з чаго.

Выліць частку вадкасці з чаго-н.

Н. малака з дайніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куб², -а, мн. кубы́, -о́ў, м.

Пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці; тытан.

Перагонны к.

|| прым. кубавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зліў, зліва і зліву, м.

1. -у, гл. зліць.

2. -а, мн. злівы, -аў. Прыстасаванне для сцёку якой-н. вадкасці (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Чэрпаючы, зняць што‑н. з паверхні вадкасці або адбавіць вадкасці ў чым‑н. Счэрпаць тлушч з супу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачэ́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

Чэрпаючы, набраць якую-н. колькасць вадкасці.

З. вады.

|| незак. зачэ́рпваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбо́ўтаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Боўтаючы, перамяшаць паміж сабой часцінкі якой-н. вадкасці.

У. мікстуру.

|| незак. узбо́ўтваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпрыц, -а, мн. -ы, -аў, м.

Медыцынскі інструмент — цыліндрык з поршнем і іголкай для ўвядзення ці адсмоктвання вадкасці.

|| прым. шпры́цавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)